Васіль жуковіч свая дапамога

Обновлено: 05.07.2024

Василь Жукович Под полнолунием вишневый сад

***
Под полнолунием вишневый сад!
И видишь ты, цветением объятый, -
земная и небесная краса,
сойдясь, творят весеннюю сонату.

От цвета вишни не увидишь хат,
как месяц ворожбою их не метит.
неуловимо наполняет сад
мелодия цветения и света.

© Copyright: Светлана Тишкова, 2020.

Другие статьи в литературном дневнике:

  • 31.05.2020. Игорь Гамаюнов Там, где старая ива
  • 30.05.2020. Ирма Ланцман Творчество
  • 29.05.2020. Василь Жукович Чудо цвета, плода, листопада
  • 28.05.2020. Дагмара Вайо В нежном майском предчувствии лета
  • 27.05.2020. Фазиль Искандер Фальшь
  • 26.05.2020. Михаил Анищенко Слова забываю. И путаю числа
  • 25.05.2020. Вероника Долина Под этим небом - соберу слова
  • 24.05.2020. Александр Городницкий Родство по слову
  • 23.05.2020. Фазиль Искандер Старики
  • 22.05.2020. Татьяна Лапшина Полнолуние
  • 21.05.2020. Галина Куразова Стихи - не плод раздумий над листк
  • 20.05.2020. Дмитрий Филимонов Можно пальцем писать на стекле
  • 19.05.2020. Анатолий Трохин Подъезда серые ступени
  • 18.05.2020. Василь Жукович Под полнолунием вишневый сад
  • 17.05.2020. Сергей Есенин Синий май. Заревая теплынь
  • 16.05.2020. Светлана Иванова Мы у окна стоим
  • 15.05.2020. Олег Пилюгин Одиночество
  • 14.05.2020. Михаил Окунь Обращение к дереву
  • 13.05.2020. Зоя Эзрохи Погода в капроновом шарфе
  • 12.05.2020. Илья Рейдерман Ты есть, Господь, и в мире есть Зак
  • 11.05.2020. Роберт Рождественский Мы совпали с тобой
  • 10.05.2020. Вера Зубарева Мне снится возвращение домой
  • 09.05.2020. Иван Бунин Бледнеет ночь. Туманов пелена
  • 08.05.2020. Анна Наль Лесу дышится зелено
  • 07.05.2020. Татьяна Ивлева Я живу, отстранясь от витрин равнод
  • 06.05.2020. Нелли Кунина Спасибо тем, кто молится за нас
  • 05.05.2020. Иннокентий Анненский Май
  • 04.05.2020. Вера Зубарева Не дари никогда, никому, ни за что
  • 03.05.2020. Антония Гутова Живу, беспечностью хранима
  • 02.05.2020. Афанасий Фет Майская ночь
  • 01.05.2020. Николай Глазков Май

Портал Стихи.ру предоставляет авторам возможность свободной публикации своих литературных произведений в сети Интернет на основании пользовательского договора. Все авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице. Ответственность за тексты произведений авторы несут самостоятельно на основании правил публикации и российского законодательства. Вы также можете посмотреть более подробную информацию о портале и связаться с администрацией.

© Все права принадлежат авторам, 2000-2021 Портал работает под эгидой Российского союза писателей 18+

Васіль Жуковіч - Беларус

Белы ручнік мой, белы абрус,
сам я няцёмны душою.
Хто ў белым свеце я?

будзьце знаёмы са мною.

Дружбу цаню і гатовы дружыць
я ці не з цэлым сусветам.
Свету адкрыты, хачу вольна жыць,
добрым служыць запаветам.

Яркая зорка надзеі гарыць,
торыцца шлях наш вякамі.
Шчасце трывалае можна стварыць
толькі сваімі рукамі.

Можна ў далёкіх краінах пабыць –
хай там марскіх, а ці горных.
Нельга радзімых мясцінаў забыць,
фарбаў лясных і азёрных.

Пасябраваць можна з мовай чужой,
ёю валодаць свабодна;
нельга адно здрадзіць роднай сваёй
і адрачыся ад роднай.

Белы ручнік мой, белы абрус.
Вышыла мама кашулю.
Не прамяняю сваю Беларусь –
не выбіраю матулю.

Василий Жукович «Свая дапамога»

Повседневная жизнь чародеев разных рас и направлений написана с любовью и завлекалочками :) очень интересна линия Кошки, явно проскальзывающая, но все еще не ставшая основной. История семьи Бэрринов многое поясняет о героях, причем не только о Бэрринах.. >>

оценка: 8

Любое использование материалов сайта допускается только с указанием активной ссылки на источник.
© 2005-2021 «Лаборатория Фантастики».

Васіль жуковіч свая дапамога

Вясёлка і Буся - часопісы для дзяцей

Вясёлка і Буся - часопісы для дзяцей вернуться к странице

Вясёлка і Буся - часопісы для дзяцей

.
Вясёлка і Буся - часопісы для дзяцей запись закреплена

Над сваёй старонкай роднай
лётаў бусел дзень, другі,
а не ўбачыў аніводнай
саламянае страхі.

Па-над вёскамі бусліха
пралятала дзень, другі
і сказала мужу ціха:
– Не хвалюйся, дарагі,
наваселле акуратна
справім гэтаю вясной –
на слупе на тэлеграфным
мы паселімся з табой.

Абжывем куток бусліны
там, дзе добра ўсё відно,
і апошнія навіны
будзем слухаць заадно.

Васіль жуковіч свая дапамога

Чужой компьютер

Просмотр темы 9 349

Светлана Олещик

Для школ с белорусским языком обучения факультатив "Матэматычная вяселка"(не все уроки)

Нравится Показать список оценивших

Светлана Олещик

Нравится Показать список оценивших

Алеся Гаврилович

Падарожжа ў краіну зёлак

У музеі маюцца засушаныя зёлкі: крапіва, святаяннік, дзівясіл, верас, рамонак, скрыпень, цмен, падтыннік, падбел, трыпутнік, крываўнік, піжма, палын.

Вядучыя праводзяць экскурсію ў нацыянальным адзенні.

Прачнецца Край з дубровамі і пушчамі,
Ускоціць сонейка на свае вяршаліны, -
I росамі акропіцца гаючымі,
I апаўюцца туманамі-шалямі імшарыны.
Магутна ў старажытнага бароўя
Пад муравой карэнні заварушацца.
О, колькі зёлкавага добрага здароўя
Усім у гэты час уручыцца!

(Сяргей Панізнік. "Прачнецца Край. ")

Дарагія сябры! Дзеці і дарослыя! Сёння мы вас запрашаем на гасціну. Разам здзейснім падарожжа ў чароўную Краіну Зёлак. Перад вамі адкрыецца таямнічы свет лекавых раслін, дзе чалавека дапытлівага, неабыякавага чакае мноства дзівосаў!

На лясной паляне зёлкі паспрачаліся калісьці,
ад якой карысці колькі, ад якой найбольш карысці.
Пасярод лясной палянкі правялі няшмат гамонак
цмен, валошка, талакнянка,
валяр'ян, падбел, рамонак,
піжма, ландыш, святаяннік,
а таксама і чабор.
Бо знахарка на паляне
Іх знайшла - ўзяла з сабой. (Васіль Жуковіч. "Зёлкі").

Прыходзіць з кошыкам зёлак, які ставіць на стол, засланы абрусам. Дастае з кошыка святаяннік.

На Янаў дзень, на свята Яна, Купальскай дзіўнаю парой
Цябе сустрэне не паляна
За разуквечанай гарой,
А княства зёлак, водар ранні.
Там кругам ходзіць галава,
Бо зацвітае святаяннік -
Зачараваная трава!


Бабуля вехцік асвяціла,
На покуць ставіць, б'е паклон.
Цяпер прыроды нашай сіла
Спрадвечны заняла свой трон.
Хто занядужыць - дапаможа,
Хто разняверыцца - скране.
Няпраўду праўда пераможа -
I шчасце вас не абміне!

(Сяргей Панізнік. "Святаяннік")

Назва гэтай расліны вельмі грозная - зверабой. А яшчэ на Беларусі гэтую зёлку называюць прыгожа і таямніча - святаяннік. Праўда, яна не забівае звяроў, затое па-сапраўднаму згубна ўздзейнічае на шкодных мікробаў. Напэўна, таму, што зацвітае на святога Яна. Яшчэ называюць яго святаянскае зелле, дзюравец, бо на пялёстках кветак і лісточках можна ўбачыць шмат дробных дзірачак. Гэтая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і плямістым лісцем нарыхтоўваецца ў час цвіцення. Святаяннік прыгадваецца шмат у якіх старадаўніх лячэбніках і траўніках. "Як без мукі нельга спячы хлеб, так без святаянніку нельга лячыць многія хваробы людзей і жывёл", - сцвярджалі лекары мінулага. Ён славіўся як лекавая расліна ад "дзевяноста дзевяці хваробаў". I сапраўды, святаяннік ужываецца ў розных галінах медыцыны. Яго заварваюць і п'юць пры страўнікава-кішэчных захворваннях, хваробах печані, крыві, скуры.

А які духмяны і смачны чай, завараны з сухой травы расліны. Выпіў шклянку - і яшчэ хочацца! У харчовай прамысловасці святаяннік ужываюць для вырабу прыправы да рыбных страў. 3 кветак расліны вырабляюць зялёную, чырвоную і ружовую фарбы. Падыходзіць да кошыка, дастае падбел. А гэтая зёлка называецца падбел.

Ёсць такая прыкмета: як толькі сярод снегу на праталінах паўднёвых сонечных схілаў з'явяцца жоўтыя кветачкі падбелу - значыць, надыходзіць вясна. Просценькія, але прывабныя кветкі падбелу раней за ўсе іншыя ўпрыгожваюць зямлю. А потым з'яўляюцца лісты, якія па форме нагадваюць падэшву конскага капыта. Ніжні апушаны бок яго мяккі і светлы, адкуль і пайшла назва - падбел. Як лекавая расліна ён вядомы з даўніх часоў. Гіпакрат ужываў яго карані пры лячэнні захворванняў лёгкіх.

У народнай медыцыне скарыстоўваюць лісце падбелу разам з кветкамі пры кашлі, бранхіце, адсутнасці апетыту. Здробненае свежае лісце дапамагае пры запаленні вен ног. Сумессю лісця падбелу і крапівы мыюць галаву пры выпаданні валасоў.

Дастае з кошыка падтыннік.

А гэта наш беларускі жэньшэнь. Завуць яго падтыннік, і вам ён больш вядомы як чыстацел, ці ластаўчына трава. Гэтая назва бярэ пачатак ад старажытнага падання пра ластавак, якія вясной збіраюць сок расліны і ляцяць з ім да слепанароджаных дзяцей, каб вярнуць ім зрок.

Расце падтыннік у лясных ярах, сярод хмызнякоў, каля жытла пад тынам. Усе часткі расліны атрутныя.

Яшчэ ў Сярэднявеччы алхімікаў зацікавіла гэтая зёлка: падтыннік на зломе вылучае сок, які на паветры цямнее, ператвараючыся ў аранжава-чырвоны. "А ці нельга з гэтай расліны здабыць золата?" - падумалі алхімікі. Золата яны, вядома, не здабылі, затое расліна добра даследавана.

Аднак не толькі алхімікі звярнулі ўвагу на падтыннік. У народнай медыцыне яго выкарыстоўваюць на працягу стагоддзяў для лячэння мазалёў, захворванняў скуры, печані.

Падтыннік яшчэ называюць бародаўнікам, жоўтамалочнікам, рудзянцом, бо сокам гэтай расліны з поспехам выводзяць бародаўкі, мазалі, лечаць пухліны. Але ўжываць падтыннік трэба асцярожна, каб не атруціцца.

3 адлётам ластавак у цёплыя краіны вяне і паступова засыхае ластаўчына трава. Мінуць дажджлівая восень, доўгая завейная зіма, надыдзе вясна. 3 далёкага выраю вернуцца ластаўкі, і разам з імі з'явяцца на свет маладыя парасткі падтынніку як добры знак да ачышчэння прыроды і чалавечай душы.

Дастае з кошыка дзівасіл.

Ёсць расліна дзіўная ў народзе,
Яна ходзіць казкаю па ўсіх,
Мо калісьці пры цяжкой нагодзе
Так празвалі людзі - "дзівасіл”…
Калі вам на сэрцы цяжка стане,
Адбярэ вам немач рэшту сіл,
Не сумуйце, людцы, не сумуйце,
Дам вам на дарогу дзівасіл.

(Паводле Піліпа Пестрака. "Ох, жылося цяжка пад панамі. ")

I сапраўды, дзівасіл - распаўсюджаная, вядомая, але крыху забытая апошнім часам лекавая расліна. Вышынёй каля 1,5 м, з буйным лісцем і жоўтымі кветкамі, падобнымі да сланечніку. Цвіце ў чэрвені - верасні. Расце ў кветніках, агародах, сустракаецца як здзічэлая расліна на берагах рэк, палях, лугах па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

3 даўніх часоў дзівасіл вядомы як сродак лячэння запалення верхніх дыхальных шляхоў, ужываецца для паляпшэння стрававання і абмену рэчываў. Акрамя таго, настой з дзівасілу засцерагае ад гастрыту, язвы.

У народзе лічаць, што "дзевяць чароўных сіл" расліны паляпшаюць стан здароўя пры многіх захворваннях.

Ці бачылі вы на лясных высечках чароўныя паляны? Высокія мяцёлкі кветак расступаюцца перад вамі, вабяць у яркія духмяныя зараснікі. Гэта скрыпень. Расліна нярэдка дасягае ў вышыню 1-2 м. Лісце скрыпеню нагадвае лісце вярбы. Кветкі сабраны ў завостраную ўгору гронку. Цвіце скрыпень з чэрвеня па верасень. У гэты час яго і збіраюць.
Скрыпень здаўна ўжываюць у якасці заспакаяльнага сродку, як валяр'ян, пры гастрыце з павышанай кіслотнасцю, язвавай хваробе.

Парашком з лісця пасыпаюць абмарожаныя месцы. Скрыпень ўжываюць і ў ежу. Маладыя каранёвыя парасткі адварваюць, як спаржу. Саладкаватае на смак карэнне ядуць сырым і вараным. Высушанае лісце таксама заварваюць і атрымліваюць моцны і смачны напой.

Скрыпень - выдатны меданос. Адна кветка ўтрымлівае да 25 мг нектару. Мёд з гэтай расліны празрысты, мае прыемны пах і смак.

Гэтая зёлка ў нас на Беларусі носіць назву крываўнік. У народзе яе называюць таксама белая кашка, белагалоўнік, заечая трава, палявая грэчка, серпарэз, парэзнік. Сцябліна вышынёй каля 50 см са шматразова рассечанымі лістамі і густым суквеццем з бела-ружовых кошыкаў. Расце на палях, лугах, лясных палянах, у садах і агародах. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць суквецці раслін.

На працягу тысячагоддзяў крываўнік ўжываюць як цудоўны кроваспыняльны і раназагойвальны сродак, а пры страўнікава-кішэчных захворваннях - для суцішэння болю і ўзбуджэння апетыту. Адвары крываўніку выкарыстоўваюць таксама пры захворванні скуры.

Дастае з кошыка цмен.

Я збіраў іх у спелым леце –
Гэты жоўты агонь суквеццяў.
Па сцяблінцы на ўзгорках пахілых,
на глухіх валатоўках-магілах,

На акопах старых, у варонках,
на крывавых разорах старонкі.
Я збіраў іх па ўсім белым свеце -
гэты жоўты агонь суквеццяў.

Асцярожна звязаў іх травою
і на покуць паклаў у пакоі.
3 той хвіліны пад родным дахам
Чую, тонкім струменіць пахам,
Ясным цветам -
нязводным, свойскім,
несмяротным, як край бацькоўскі!

(Мікола Арочка. “Кветкі бяссмертніку”)

Гэта цмен, ці бяссмертнік, сухацвет. Народныя назвы гэтай зёлкі - кацялапкі, сухазелле. Яго сухія кветкі, зрэзаныя пасля цвіцення, захоўваюць свой выгляд, таму іх збіраюць у букеты і выкарыстоўваць для пляцення вянкоў.

У медыцыне ўжываюць жоўтыя шарападобныя кошыкі кветак. Кветкі збіраюць, калі яны яшчэ не зусім распусціліся. Цмен дапамагае пры неўралгіі, захворваннях печані, нырак.

Дастае з кошыка крапіву.

Наша дзіўная суседка,
Непаседная жывучка,
Хутара старога сведка
Злая крапіва-пякучка,
Страшны
Страж
Лаўжа
Жыгучка.
Там, за плотам, раскашуе.
Нечакана "павіншуе":
Джгне любога! Вось такая!
Не чапайце вы яе:
Кожны лісцік зброю мае,
Кожны вехцік секане.
Фітанцыды гояць раны,
Хларафіл мацуе кроў.
Твой, суседзе, двор прыбраны.
I хоць вельмі ты старанны, -
Не скідай яе у роў!

(Сяргей Панізнік. "Крапіва")

Раней крапіву нарыхтоўвалі для атрымання хларафілу як бясшкоднага фарбавальніка ў фармацэўтычнай і харчовай прамысловасці.

У час Вялікай Айчыннай вайны вучоныя ўспомнілі пра гэтую расліну, бо патрэбныя былі кроваспыняльныя сродкі. I крапіва саслужыла добрую службу ў шпіталях і бальніцах. Гэтая зёлка павялічвае колькасць гемаглабіну пры лячэнні малакроўя, добра загойвае раны.

Добрым словам успамінаюць крапіву рыбакі і паляўнічыя: здаўна вядома, што няма лепшага спосабу захаваць улоў або здабычу летам, як загарнуць у лісце крапівы.

Дык хіба ж можна крыўдзіцца на расліну, якая прыносіць людзям столькі карысці?

Дастае з кошыка чабор.

Адны вучоныя лічаць, што назва гэтай расліны мае старажытнагрэчаскае паходжанне і перакладаецца як "мужнасць". Бо сапраўды трэба мець сілу і мужнасць, каб у спёку смела падняць над зямлёй суквецці маленькіх ружова-ліловых кветак.

Іншыя прытрымліваюцца думкі, што назва прыйшла да нас з лацінскай мовы і абазначае "ахвярапрынашэнне". У старажытных грэкаў чабор прыносіўся ў ахвяру багіні Афрадыце. Вышыванай кветкай чабару, абкружанай пчоламі, у Сярэднявеччы ўпрыгожвалі рыцарскія шалікі.

Чабор ратуе ад кашлю, лечыць бранхіт і іншыя прастудныя захворванні. А якія ванны з чабаром! Ад іх вее водарам поля, кветак. Карысныя яны пры захворваннях суставаў, мышцаў, нервовай сістэмы.

Знайшла гэтая зёлка шырокае прымяненне і ў кулінарыі: пры засолцы агуркоў, марынаванні яблыкаў і груш. Чабор - цудоўная прыправа для супоў, мясных і рыбных страў.

Кветкі чабару ачышчаюць памяшканне, водар расліны быццам увабраў у сябе ўсе пахі траў перад дажджом.

Дастае з кошыка палын.

Ой, палын мой, палыночак,
Палын - горкая трава,
Гарчэй цябе, палыночак,
Ва ўсім полі ды няма.

Калі вымаўляецца слова палын, часцей за ўсё не даводзіцца тлумачыць, што гэта за расліна. Горкі смак лісця прымушае нават жывёл пакідаць яго некранутым. Але чалавек, нягледзячы на гаркату, карыстаецца ім, каб паправіць свае здароўе.

Лекавыя ўласцівасці палыну цанілі здаўна. Трава расліны лічылася вельмі гаючай і ўжывалася пры захворваннях нырак, як супрацьяддзе пры атручваннях. Французы называюць палын зеллем здароўя. Нездарма лацінская назва аrtеmіsіа ў перакладзе азначае "свежы, здаровы". У народзе яго называюць божым дрэвам. Існуе каля 400 відаў гэтай расліны. У Беларусі расце палын мяцёлкавы.

Чабаны Сярэдняй Азіі, адкарміўшы авечак на пашах, у канцы сезона праганяюць атары праз зараснікі палыну, каб пазбавіць жывёлу ад кішэчных паразітаў.

Эфірны алей цытварнага палыну, які валодае прыемным пахам, выкарыстоўваецца ў парфумернай прамысловасці, а таксама для ўмацавання валасоў.

Дастае з кошыка рамонкі.

Раз - рамонак,
Два - рамонак,
Тры, чатыры, пяць.
Не злічыць усе -
Наўкола,
Нібы сонейкі, гараць.

(Міхась Пазнякоў.” Рамонкі”)

Рамонкі нагадваюць парасончыкі. Існуе легенда, што ў даўнія-даўнія часы яны служылі парасончыкамі для маленькіх стэпавых гномікаў. А яшчэ рамонкі падобныя да здзіўленых вочак. Калі ў сухі ветраны дзень выйсці на луг і ўважліва прыслухацца, то можна пачуць шолах белых рамонкавых веек. Здзіўленыя вочкі рамонкаў цэлых сем месяцаў - з красавіка да верасня - глядзяць на неба, спрабуючы зразумець рух воблакаў, зор і планет. Глядзяць-глядзяць, стомяцца і пачынаюць міргаць белымі вейкамі, і тады мы чуем іх лёгкія шолахі.

Радзіма рамонку - Амерыка. Як зелле ён патрапіў да нас разам з амерыканскім зернем у трумах параходаў, потым - па чыгунцы. У мяшках грузчыкаў былі дзіркі, у падлозе вагонаў -шчыліны, і дробнае насенне амерыканскага рамонку рассеялася па палатне чыгункі.

У лячэбнай практыцы выкарыстоўваюцца кветкавыя кошыкі і часткова трава. Яны валодаюць супраць запаленчым, супрацьалергічным дзеяннем. Цяжка пералічыць захворванні, якія не лечыць гэтая цудоўная зёлка.

Сыравіна рамонку шырока выкарыстоўваецца ў касметыцы. Каб надаць валасам залацістае адценне, пры мыцці выкарыстоўвайце рамонак.

Дастае з кошыка трыпутнік.


Патаптанае, здратаванае
Каблукамі і капытамі,
Пакалечанае, знявечанае
I машынамі й калясьмі,
Шэрым пылам удзень спавітае,
Невядома чым ноччу ўмытае -
Ці то росамі, ці слязьмі.
Дзе такому раўняцца з іншымі -
Буйнацветнымі, ярка-пышнымі,
Што адвеку красою славяцца
I на рынках каштуюць дорага,
Што ў крыштальныя вазы ставяцца
I на ўсіх юбілеях дорацца,
Што кідаюцца ў вочы кожнаму
I прывабліваюць здалёк.
Пагарджанаму, прыдарожнаму
I не сніцца падобны лес!
Ды хоць вечна яно ўшчуванае,
Як сіроты ў чужой сям'і -
Моц у ім жыве нечуваная -
Моц і сіла самой зямлі.
Гэта ведалі добра продкі
I цанілі трыпутнік некалі:
Скрозь па вёсках дзядзькі і цёткі
Карысталіся ім як лекамі.
3 апантанай паганскай вераю
Мякаць свежых лісткоў
Прыкладалі да ран і вераду,
Да нарываў і сінякоў.
А было яшчэ так: дзяўчаты
Перад сном, нібы птушкі пудкія,
Выляталі нячутна з хаты
Да нагледжаных днём трыпутнікаў.
I зусім не дзеля забавы
(Дыктаваў рытуал абраднасці)
Адрывалі лісток зубамі
I дамоў яго неслі ў радасці,
Пад падушку сабе лажылі
I на сон малады загадвалі -
Нібы ў будучыню заглядвалі -
Пра свой лес яны варажылі.
О, як многа тады ім снілася
Таго шчасця, што ўсё пазнілася.
Знаю: смешна было б варочацца
Зноў да шчасця, што толькі сніцца.
А трыпутнік угледжу - хочацца
Па-язычніцку пакланіцца.

(Ніл Гілевіч. “Лісце трыпутніку”).

"Зялёны лекар падарожных" - трыпутнік -нязменна побач з чалавекам. Больш як дзве тысячы гадоў расліна вядома чалавеку. Трыпутнікам лячылі хворых лекары мінулага Гіпакрат, Дыяскарыд, Авіцэна. У часы Сярэднявечча чароўныя ўласцівасці зёлкі скарыстоўвалі пры захворваннях лёгкіх, страўніка, вачэй і вушэй.

Увесну пры авітамінозе маладыя лісточкі трыпутніку можна дабаўляць у салаты ў якасці вітаміннага зяленіва.

Дастае з кошыка верас.

Цвітуць на ўзлеску верасы
Пяшчотным колерам ліловым.
Змаўкаюць птушак галасы,
Губляюць першы ліст дубровы.
Як промні сонейка зальюць
Апошняй цеплынёй паляны, -
Тут пчолы рупныя снуюць
I звон плыве іх несціханы.
Апошні верасовы мёд
Пчалу паклікаў у палёт.

Па назве гэтай зёлкі першы восеньскі месяц названы ў нас вераснем. Менавіта тады буяе, раскашуе верас, услаўшы зямлю дзівосным кілімам, ад якога ўсё наваколле напаўняецца непаўторным водарам.

Кажуць, што ў старажытныя часы кароль Шатландыі вырашыў даведацца пра таямніцу цудоўнага гаючага напою з верасу, які умела гатаваць адно з плямёнаў на поўначы краіны. 3 агнём і мячом прайшлі шатландцы праз гэты край, але свабодалюбівы народ не раскрыў захопнікам таямніцы і забраў яе з сабой у магілу.

А мне не страшна вогнішча.

Няхай памрэ са мной

Мёд верасовы мой! –

горда адказвае каралю-тырану стары медавар у вядомай баладзе "Верасовы мёд" Роберта Стывенсана.

Але не толькі мёд, а і сам верас здаўна карыстаецца пашанай у лекараў. Яго ўжываюць пры бяссонні і іншых нервовых захворваннях. Лечаць верасам печань, ныркі, а яшчэ заварваюць траву і п'юць як чай.

У нас - ці ў лесе ты, ці ў полі -
Садзіся смела, дзе стаіш:
Не бойся - сцёгны не паколеш,
Як на падушцы, пасядзіш.

У нас зямля - якую краску,
Якую былку ні сарві –
Кладзі да сэрца, як лякарства,
I здаравей, брат, і жыві!

(Ніл Гілевіч. 3 рамана ў вершах "Родныя дзеці")

Немагчыма пералічыць усе зёлкі беларускай зямлі. Сёння мы даведаліся пра лекавыя ўласцівасці толькі некаторых з іх. Збірайце зёлкі, няхай яны аддаюць вам сваю цудадзейную сілу. У чароўную ноч на Купалле шукайце іх на лузе, у лесе ці ў полі.
У ноч агню, кветак і песень зямля поўніцца сілаю. Цягнуць сокі з зямлі ўсе травы, хмызы, дрэвы. Людзі ведалі, што купальскія зёлкі самыя моцныя. Яны могуць спыняць і ачышчаць кроў, прасвятляць галаву і вочы, супакойваць сэрца, надаваць сілу.

А зараз прапануем вам віктарыну.
1. Лічылася, што ў ноч на Купалле трэба ўзяць у рукі гэтую бессмяротную кветку разам з чароўнай кветкай папараці, толькі тады знойдзеш скарб. Што гэта за кветка? (Цмен, або сухацвет, бяссмертнік.)
2. У Беларусі адзін з месяцаў названы ў гонар гэтай кветкі. (Верас.)
3. Гэтыя кветкі не толькі прадказваюць лес, але і вельмі карысныя пры мыцці валасоў. (Рамонкі.)
4.3 лісця гэтай расліны робяць адвар ад кашлю. (Падбел.)
5. Гэтая вясновая кветка пяшчотная, прыгожая, але атрутная. Між тым з яе гатуюць лекі ад захворванняў сэрца. (Ландыш.)
6. Усе ведаюць, што лісце гэтай прыдарожнай расліны прыкладаюць да раны. (Трыпутнік.)
7. Адвары з кветак гэтай жыгучай расліны п'юць пры галаўных болях і выкарыстоўваюць для мыцця валасоў. (Крапіва.)
8. Гэтую расліну выкарыстоўваюць для лячэння скурных хвароб, пра што можна здагадацца і па яе назве. (Чыстацел, або падтыннік.)
9. 3 лісця гэтай расліны робяць так званы капорскі чай. (Скрыпень.)
10. Роберт Стывенсан у баладзе сцвярджаў, што некалі з мёду і кветак гэтай расліны гатавалі цудоўны напой. (Верас.)
11. З карэння гэтай расліны можна зрабіць напой, падобны да кавы, а з кветак зварыць варэнне. (Дзьмухавец.)

А зараз запрашаем вас пачаставацца чароўнымі напоямі з нашых беларускіх зёлак.Удзельнікі свята частуюць усіх прысутных напоямі з лекавых раслін.

Independent Israeli site / אתר ישראלי עצמאי / Независимый израильский сайт / Незалежны iзраiльскi сайт

From Israel to Australia. About Jews and everything else / מישראל לאוסטרליה. על היהודים ועל כל דבר אחר / От Израиля до Австралии. О евреях и обо всем на свете / Ад Ізраіля да Аўстраліі. Пра яўрэяў і ўсё на свеце

Independent Israeli site / אתר ישראלי עצמאי / Независимый израильский сайт / Незалежны iзраiльскi сайт

Васіль Жуковіч. Балючая страта (Болезненная утрата)

(Ниже в переводе на русский )

(на смерць Абрама Якаўлевіча Ройзмана, 20.07.1932 – 13.08.2015)

roizman

А. Ройзман у 2012 г.

Калі мы, шматлікія прыхільнікі шахматнай гульні, 20 ліпеня 2012 года віншавалі міжнароднага майстра спорту А. Я. Ройзмана з 80-годдзем, мне падумалася, што ён пажыве гадоў пад сто, а мо і больш: выглядаў добра, быццам старасць размінулася з ім, і, нягледзячы на ўзрост, працягваў шчыраваць на радасць людзям. Неўзабаве ў мяне склаўся белы верш “Роздум у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі”, дзе ёсць такія радкі:

Дасціпны, ветлівы і дзейсны,

Непараўнальны майстра Ройзман

Турнір упэўнена праводзіць;

Ва ўтульнай зале мнагалюдна –

Ад юных і да ветэранаў.

Здаецца, гэтак будзе вечна:

Да нас прыходзіцьме нястомны,

Цікаўны, памятлівы Ройзман.

Патрыярх беларускай шахматнай школы прыемна здзіўляў сваёй актыўнасцю. У маладыя гады ён дасягнуў звання чэмпіёна Беларусі. Мо таму, што, як выдатны вучань, добра засвойваў яскравую і змястоўную спадчыну знакамітых шахматыстаў, чэмпіёнаў свету, слынных гросмайстроў і майстроў, уважліва прыглядаўся да іх самых прыгожых перамог. Назапашваў сотні вострых, пераважна мініятурных, партый, багатых эфектнымі камбінацыямі. Пазней, у сталыя гады, знаўца тэорыі іх аздобіў сваімі негрувасткімі, але пераканаўчымі каментарамі і выдаў крылатыя кнігі, сярод якіх “Шахматные дуэли” (1976), “444 сражённых короля” (1987).

Дбаючы аб развіцці шахмат у нашай краіне, Абрам Якаўлевіч максімальна загружаў сябе стваральнай дзейнасцю, плённа супрацоўнічаў з шэрагам перыядычных выданняў, дзе па-журналісцку дасканала распавядаў пра вынікі чэмпіянатаў, прапагандаваў творчасць шахматных кампазітараў. Разам з тым ён узначаліў на базе РЦАП клуб “Ладдзя”. Якраз там, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, мне пашанцавала пазнаёміцца з ім. Шкадую, што пазнавата, усяго толькі 10 гадоў таму.

Я браў удзел у розных першынствах, якія ён арганізоўваў рэгулярна. Зрэдку ўдавалася мне заваёўваць і атрымліваць з ягоных рук прызы. Даставаліся і спецпрызы, у якасці якіх ён уручаў мне шахматную ці мастацкую літаратуру, у прыватнасці зборнікі А. Вазнясенскага і Ю. Тувіма. Ведаючы, што я пішу вершы, ён, публікуючы ў газетах мае задачы, называў мяне паэтам. Увогуле да літаратараў праслаўлены майстра ставіўся вельмі прыязна, асабліва да тых, што любілі шахматы. Успамінаў Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Шыціка. Хваліў Васіля Зуёнка, які, будучы галоўным рэдактарам мастацкага часопіса, запрасіў яго весці шахматную рубрыку.

Час абышоўся з Майстрам жорстка. У лютым 2013 года кіраўніцтва РЦАП (відаць, з мэтай ліквідацыі клуба “Ладдзя” і здачы ў арэнду малой залы) не падпісала з ім кантракт. За яго пачалі змагацца ветэраны, і яму начальства знайшло пазаштатную пасаду, ды хутка яе ліквідавалі. З той пары агоньчык аптымізму патух у яго вачах. А ў траўні гэтага года, калі ён па тэлефоне прапанаваў мне замяніць яго ў “Народнай волі”, каб не звялася шахматная рубрыка, я пачуў горкія словы: “Мне не да шахмат. ” Прычыну трывогі патлумачыла жонка спадара Ройзмана Раіса Давыдаўна: рэзка ўпаў гемаглабін.

У ліпені я ў сваім лісце да выбітнага шахматнага кампазітара-майстра Міколы Бельчыкава ў Барысаў з пачуццём смутку паведамляў: “Дагарае Ройзман”. Мікола Іванавіч адказаў: “Шкада А. Я. Ройзмана, ён зрабіў для беларускіх шахмат не менш чым Якаў Камянецкі: творчасць, кнігі. І шахматную кампазіцыю ён падтрымліваў – друкаваў творы беларускіх аўтараў. У “Шахматном словаре” (Масква, 1964) на старонцы 322 ёсць пра яго”.

Усё так. Ён пражыў змястоўнае і некароткае жыццё. Але калі памірае таленавіты і добры чалавек, скруха запаланяе сэрца. Мабыць, і яго жывая душа сумуе там, дзе, як сказаў Сяргей Ясенін, “нет ни жены, ни друга”.

Васіль Жуковіч Мінск, 24.08.2015 (для belisrael.info)

Болезненная утрата

( на смерть Абрама Яковлевича Ройзмана, 20.07.1932 – 13.08.2015 )

Дасціпны, ветлівы і дзейсны,

Непараўнальны майстра Ройзман

Турнір упэўнена праводзіць;

Ва ўтульнай зале мнагалюдна –

Ад юных і да ветэранаў.

…Турніра ўключаны гадзіннік,

Гульцоў кіпяць, вулканяць жарсці…

Здаецца, гэтак будзе вечна:

Да нас прыходзіцьме нястомны,

Цікаўны, памятлівы Ройзман.

Я принимал участие в различных первенствах, которые он регулярно устраивал. Изредка удавалось мне завоевывать и получать из его рук призы. Доставались и спецпризы, в качестве которых он вручал мне шахматную или художественную литературу, в частности сборники А. Вознесенского и Ю. Тувима. Зная, что я пишу стихи, он, публикуя в газетах мои задачи, называл меня поэтом. Вообще к литератором прославленный мастер относился очень дружелюбно, особенно к тем, кто любил шахматы. Вспоминал Аркадия Кулешова, Владимира Шитика. Хвалил Василя Зуёнка, который, будучи главным редактором художественного журнала, пригласил его вести шахматную рубрику.

Василь Жукович

Ушел из жизни Абрам Яковлевич Ройзман, благодаря книгам которого я, возможно, и попал в шахматы. Именно увидев в книжном «444 сраженных короля», я перешел из категории тех, кто играет раз-два в год, в категорию занимающихся серьезно. И теперь считаю эту книгу отличной вещью, с которой можно пройти путь от начала до первого разряда. Абрам Ройзман долгое время вел шахматный клуб в «Народной воле» и других газетах и еще в этом году судил турниры в РЦОП.

Владислав Каташук, мастер ФИДЕ, тренер СДЮШОР-7 г. Бреста


Творы на тэму свайго роду і малой радзімы

Творы на тэму адносін да Радзімы

Творы на тэму адносін да мовы

Творы на тэму народнага мастацтва:

Творы на тэму самавыхавання

Творы на тэму ўзаемаадносін паміж людзьмі

Творы на экалагічную тэму

Творы на ваенную тэму

V класс

Беларуская літаратура

Русская литература

Замежная літаратура

(дазваляецца чытаць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мовы)

VI класс

Беларуская літаратура

Замежная літаратура

(дазваляецца чытаць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мовы)

Русская литература

Васіль жуковіч свая дапамога

Літаратура па-беларуску

Літаратура па-беларуску вернуться к странице

Літаратура па-беларуску

.
Літаратура па-беларуску запись закреплена

Малая радзіма. Правал паміж слоў,
хоць нехта ў іх сплаў і паверыў;
назваў нехта раптам святыню малой,
аднёс яе ў шэраг памераў.

Існуе малы пералесак, лясок,
і рэчка малая, і поле.
Куток, дзе ступіў ты найпершы свой крок,
малым не бывае ніколі.

Існуе малая трава і лаза,
крыніцы вузенькае ложа.
Куток, дзе ты першае слова сказаў,
малым называцца не можа.

Радзіма. У ей да сканання вякоў
прастору душа набывае.
Магчыма, бывае малая любоў,
святыні малой не бывае.

Читайте также: