Ведаць гісторыю сваей зямлі

Обновлено: 05.07.2024

Гісторыя краіны — у сямейных гісторыях

Магілёўскіх школьнікаў цікавяць розныя аспекты гісторыі і культуры краіны, роднай вобласці. Яны імкнуцца ведаць аб гераічным мінулым землякоў, этнаграфіі і фальклоры, прыродных, духоўных і іншых багаццях сваёй Радзімы. Разам са сваімі педагогамі навучэнцы актыўна займаюцца разнастайнымі даследаваннямі, знаходзяць цікавыя факты гісторыі, вяртаюць з нябыту імёны герояў, даносяць гэтую інфармацыю да грамадскасці.

Як паведамілі ў абласным Цэнтры творчасці, у вобласці вялікая колькасць дзяцей, якія захоплены краязнаўствам. Яны з энтузіязмам прымаюць удзел у конкурсах і спаборніцтвах. Творчы патэнцыял юных краязнаўцаў Магілёўшчыны раскрываецца і ў праектах, якія яны распрацоўваюць у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У кожным з конкурсных напрамкаў акцыі навучэнцы рэгіёна годна праяўляюць сябе: рыхтуюць экскурсіі, актыўна вандруюць па краіне. Важна і тое, што, займаючыся краязнаўствам у цэлым, школьнікі не забываюць пра ўласныя карані. Хлопчыкі і дзяўчынкі даследуюць свае радаводы, духоўную спадчыну продкаў і сямейныя традыцыі, апісваюць гісторыі сваіх сем’яў у непарыўнай сувязі з агульнай гісторыяй народа.


— Конкурс “Мой род, мая сям’я” — важны напрамак краязнаўчай работы навучэнцаў. І вельмі радуе, што нашы дзеці з цікавасцю вывучаюць свой радавод. Падчас даследаванняў жыцця продкаў дзеці адкрываюць многія таямніцы, пачынаюць лепш разумець гісторыю краіны, бо атрымліваюць магчымасць паглядзець на гістарычныя падзеі вачыма сваіх дзядоў і прадзедаў. Кожная з работ, прадстаўленая на сёлетні конкурс, заслугоўвае ўвагі. Школьнікі ўсведамляюць важнасць сваіх даследаванняў, разумеюць, што гісторыя краіны складзена з асобных сямейных гісторый, — падкрэсліла загадчык аддзела краязнаўства і пошукавай работы АЦТ Святлана Хадоркіна.

У тым, што ў гэтых словах няма перабольшання, пераконваюць даследчыя праекты навучэнцаў вобласці. Тыя, пра якія пойдзе гаворка, ужо былі адзначаны прызавымі дыпломамі не толькі на рэгіянальных, але і на міжнародных конкурсах. Знаёмства з іх аўтарамі пераканала: перамогі былі цалкам заслужанымі.

Вучаніца сярэдняй школы № 34 Магілёва Ульяна Глазкова да вывучэння радаводу сваёй сям’і падключылася ўслед за старэйшай сястрой Вольгай, працягнуўшы пачатую ёю справу.

— Наогул, вывучэннем гісторыі сям’і мы вырашылі заняцца пасля таго, як у фотаальбоме нашай бабулі Оля знайшла вельмі стары здымак. На адваротным баку было напісана: “На доўгую памяць дарагім бацькам ад Івана Мікуліча. 13 кастрычніка 1940 года”. Аказалася, што салдат на тым фота — наш сваяк — родны брат прабабулі. Праз восем месяцаў пасля таго, як быў зроблены здымак, артылерыст Іван Мікуліч загінуў пры абароне Гомеля. Яму было ўсяго 19 гадоў. Памяць аб ім засталася толькі ў здымку і аповедах родных. Менавіта гэты выпадак дапамог нам зразумець, што неабходна як мага больш ведаць аб каранях сваёй сям’і і перадаваць гэтыя веды з пакалення ў пакаленне. Гэта дапаможа і нам пакінуць след у сэрцах сваіх будучых нашчадкаў, — упэўнена Ульяна.

Вывучэннем радаводу сёстры займаюцца на працягу сямі гадоў. За гэты час удалося выявіць восем радавых галін, ідэнтыфікаваць звыш 400 сваякоў па розных лініях, даведацца аб паходжанні сямейных прозвішчаў, тэрыторыі пражывання і рассялення, адшукаць мноства месцаў пахавання продкаў і нават некалькі радавых дамоў. Акрамя таго, даследаванне паспрыяла аднаўленню адносін са сваякамі, сувязь з якімі па розных прычынах была страчана. З архіўных даных і дакументальных крыніц, з гутарак са сваякамі Ульяна разам з кіраўніком праекта, настаўніцай матэматыкі, педагогам школьнага аб’яднання па інтарэсах “Летапіс” і сваёй бабуляй Яўгеніяй Дзмітрыеўнай Дубавіцкай даведалася шмат цікавага з гісторыі сваіх продкаў.

— З летапісу “Вопыт апісання Магілёўскай губерні” нам стала вядома, што адзін з прапрадзедаў — Фёдар Іванавіч Булай — быў мешчанінам і ўладальнікам невялікага завода. Ажаніўся звычайны гарадскі хлопец з дваранкай — Настассяй Мікітаўнай Краснікавай. Нягледзячы на забароны бацькі, іх сацыяльна няроўны шлюб адбыўся. Настассю Мікітаўну за гэта адлучылі ад радні, — расказвае дзяўчынка.

Па яе словах, лёсы іх продкаў непарыўна звязаны з агульнай гісторыяй беларускага народа, тымі падзеямі, якія адбываліся ў краіне і горадзе. Так, прадзед Дзмітрый Фёдаравіч Булай, будучы хлапчуком, бачыў апошняга расійскага імператара Мікалая II.

— Калі ў Магілёве знаходзілася Стаўка Галоўнакамандуючага царскай расійскай арміяй, прадзед быў вучнем Аляксандраўскага рэальнага вучылішча. На цяперашняй плошчы Славы вучняў сабралі, каб тыя песнямі прывіталі цара. Тую сустрэчу Дзмітрый Фёдаравіч запомніў на ўсё жыццё, — расказвае Ульяна Глазкова.

Прайшлі продкі Глазковых праз рэпрэсіі і арышты, звязаныя з паслярэвалюцыйным часам, падтачыла карані і зламала многія маладыя галінкі роду Вялікая Айчынная вайна. Гераічна змагаўся за свабоду Радзімы ўвесь род Мікулічаў, праявілі сябе на франтах таксама Фёдар Хадановіч, Мікалай Вараб’ёў, Рыгор Дубіцкі.

— Даследуючы гісторыю нашага роду, мы не толькі знайшлі шмат цікавых фактаў, але і даведаліся пра сямейныя традыцыі. Напрыклад, з пакалення ў пакаленне перадаецца ў нашай сям’і любоў да рукадзелля. А яшчэ мы да гэтага часу захавалі традыцыю ўсёй сям’ёй рабіць па суботах пельмені, якую ў свой час заснавала яшчэ мая бабуля Настасся Мікітаўна Булай, — кажа Яўгенія Дзмітрыеўна.


Вывучэнне лёсаў продкаў дапамагло выявіць і такую тэндэнцыю: у родзе Глазковых у прафесійным плане перавагу ў асноўным аддаюць медыцынскай або педагагічнай рабоце. Пачатак дынастыі лекараў паклаў прадзядуля Іван Пятровіч Мікуліч.

— Ён быў сельскім фельчарам і расказваў шмат смешных гісторый. Як, напрыклад, пра тэрмометр. Жыхарцы вёскі пад Магілёвам стала дрэнна. Прадзядуля вырашыў памераць тэмпературу хворай, даў ёй градуснік, а тут яго тэрмінова выклікалі па іншым адрасе. Іван Пятровіч наказаў жанчыне заўтра прыйсці да яго самой. Раніцай хворая прыйшла, але замест аповеду пра паказчыкі тэмпературы, стала нястомна дзякаваць прадзеду: “Добрыя лекі, доктар. Трымала ўсю ноч, і сапраўды палягчэла”, — з умешкай узгадвае Ульяна. — Аднак усё ж самай шматлікай у нашым родзе з’яўляецца педагагічная дынастыя, — дадае дзяўчынка.

Усяго ў іх родзе 34 педагогі, агульны працоўны стаж якіх налічвае звыш 700 гадоў. У іх сям’і былі і ёсць педагогі рознага профілю: матэматыкі, хімікі, гісторыкі, географы, інфарматыкі, біёлагі, выхавальнікі, настаўнікі пачатковых класаў, замежных і рускай моў, музыкі і харэаграфіі, фізічнай культуры, абслугоўвай працы. Кожны з прадстаўнікоў дынастыі варты асобнага аповеду. Але самае галоўнае, што маладое пакаленне сям’і таксама ідзе па слядах продкаў, часта выбіраючы сярод розных прафесійных дарог менавіта настаўніцкі шлях.

— Дэталёвае вывучэнне гісторыі нашага роду дало шмат. Я даведалася, што нашы продкі пражылі сваё жыццё годна, многія з іх унеслі свой невялікі ўклад у гісторыю. На жаль, многіх сваякоў ужо няма з намі, некаторыя забыліся пра свае карані, пра кагосьці засталося вельмі мала звестак. Гэта значыць, што заканчваць даследаванне рана. Наперадзе чакаюць новыя знаёмствы і адкрыцці, — пераканана Ульяна Глазкова.

Цалкам салідарна з Ульянай і вучаніца Дараганаўскага ВПК Асіповіцкага раёна Ксенія Сітнік.

— Веданне радаводу дапамагае не толькі ў вывучэнні гісторыі, а і вучыць мяне правільным адносінам да жыцця, да выбранай справы, да людзей. Лёсы прадстаўнікоў майго роду — гэта мае жыццёвыя маякі, на якія я ўвесь час трымаю раўненне, — так пачала аповед пра свой радавод Ксенія.

Разам з кіраўнікамі праекта — дырэктарам школьнага краязнаўчага музея Жаннай Сямёнаўнай Караленяй і сваёй мамай Таццянай Іванаўнай Мельнікавай — Ксеніі ўдалося скласці свой радавод да восьмага калена.

— Вывучаць гісторыю продкаў я пачала яшчэ ў 2 класе. Зараз вучуся ў 10-м, але даследчая работа працягваецца. Вельмі дапамагае ў даследаваннях сямейная рэліквія — дзённік успамінаў і звестак па радавой лініі Андросенка — Грашчанка, якую пакінуў пасля сябе мой дзядуля па мацярынскай лініі Іван Фёдаравіч Андросенка. Найважнейшай крыніцай інфармацыі стала таксама перапіска дзеда Івана і яго жонкі, маёй любімай бабулі Надзеі. Значна спрыяюць вывучэнню радаводу і розныя дакументальныя крыніцы, — адзначае дзяўчынка.

Афіцыйныя звесткі дапамаглі праліць святло на многія страчаныя факты. Так, з дакумента “Дадатковыя рэвізскія казкі па Клімавіцкім павеце розных саслоўяў за 1864 г.” Ксенія атрымала шырокую інфармацыю пра сям’ю свайго прапрапрапрадзядулі Антона Міхайлавіча Васькоўскага і даведалася, што яе продкі карысталіся правамі асоб дваранскага паходжання і польскай шляхты.

— У ходзе работы мы высветлілі, што лёсы прадстаўнікоў нашага роду непарыўна звязаны з гістарычнымі падзеямі той эпохі, у якую жылі. Радавод нашай сям’і з’яўляецца яркім увасабленнем лёсу народа і гісторыі нашай краіны, — запэўнівае Ксенія.

У гэтым лепш за ўсё пераконваюць сямейныя паданні, якія расказвае навучэнка Дараганаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Напрыклад, часы Першай сусветнай вайны ў іх родзе звязаны з трагічнай стратай Нюшы — дачкі пары Ляўшук — адной з радавых галін. Леўшукі былі ў ліку бежанцаў, якія пакідалі Беларусь, калі на яе тэрыторыі разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. На шляху ў Петраград ад хваробы загінулі і бацька, і маці мнагадзетнай сям’і. І хоць іх дзеці ўсё ж дабраліся да сваякоў, лёс малодшай дачкі Нюшы і цяпер застаецца невядомым.

— Кастрычніцкая рэвалюцыя таксама прынесла няшчасці ў некаторыя сем’і нашага роду. Так, Рыбаковы — уладальнікі зямель і шэрага прадпрыемстваў (цаглянага завода, спіртзавода і сыраварні) — страцілі ўсю сваю маёмасць. Землеўладальнікі Сітнікі таксама пазбавіліся ўсяго. Аднак аб іх былых уладаннях і зараз нагадваюць некаторыя назвы. У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ёсць лес, які да гэтага часу называюць Мамчын. Гэты лес падарыў памешчык Бонч-Асмалоўскі маёй прапрабабулі Караліне за тое, што яна была малочнай маці яго сына, — распавядае Ксенія Сітнік.

Свой адбітак на лёсы прадстаўнікоў роду Ксеніі наклала і Вялікая Айчынная вайна. На франтах самааддана змагаліся яе продкі. Іван Андросенка, Аляксандр Сітнік, Уладзімір Ласоўскі, Іван Рыбакоў, Алег Кучынскі і Анатоль Рыбакоў ваявалі ў партызанах. З пяці сыноў прапрабабулі дзяўчынкі — Ксеніі Ласоўскай, дадому вярнуліся толькі двое. Адзін з сыноў — Іван, сыходзячы на фронт, пакінуў дома цяжарную жонку. Сваю дачку Ніну ён так і не ўбачыў.

— У нашым родзе ёсць дастаткова вядомыя асобы. Гэта Аляксандр Пятровіч Мельнікаў — паэт, выдатны ўрач-радыёлаг, краязнавец Міхаіл Аляксеевіч Ласоўскі. Сярод маіх продкаў — прадстаўнікі разнастайных прафесій. Найбольш часта сустракаецца ў нашым радаводзе прафесія настаўніка. Кім стану я, пакуль дакладна не магу сказаць, хоць і схіляюся да таго, каб працягнуць настаўніцкую дынастыю, — гаворыць Ксенія.

Не толькі цікавасць да лёсаў продкаў прымушае гэтых дзвюх дзяўчынак — ды і многіх іншых магілёўскіх школьнікаў — імкнуцца да вывучэння свайго роду. Веданне гісторыі сям’і, продкаў, становіцца для вучняў своеасаблівым трывалым фундаментам, на аснове якога яны з упэўненасцю глядзяць у сваю ўласную будучыню.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара і з архіва Ксеніі СІТНІК.

Ведаць гісторыю сваёй зямлі

Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць. Паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Хаця гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Чалавек, які страціў сваю памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам. Так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам.
Са свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак.
(130 слоў)

Стала песняй у народзе

Авторы: И. В. Булаукина , Л. Н. Гамезо , И. М. Саматыя , С. И. Фацеева , С. М. Якуба .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Стала песняй у народзе. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Стала песняй у народзе

У гісторыі беларускай літаратуры творчая спадчына Цёткі займае значнае месца. Нарадзілася яна ў сям'і заможных сялян. 3 малых гадоў дзяўчынка палюбіла песні і казкі. Ёй было васямнаццаць гадоў, калі трапіла ў Вільню, дзе паступіла адразу ў чацвёрты клас прыватнай гімназіі. Скончыўшы яе, працавала вясковай настаўніцай.

Глыбокі след у творчасці Цёткі пакінулі рэвалюцыйныя падзеі тысяча дзевяцьсот пятага года ў Вільні. Акрыленая імі, яна ездзіла па заводах, фабрыках і вёсках, часта выступала на мітынгах і сходах перад рабочымі і сялянамі. У гэты час пісьменніца выдала два зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская».

У сваіх публікацыях думала пра Беларусь, яе будучыню, расказвала пра здабыткі беларускай культуры. Цётка марыла, каб шчаслівымі, адукаванымі, чыстымі душою і сумленнем раслі дзеці на гэтай зямлі.

Цётка арганізавала ў родных мясцінах некалькі беларускіх школ і бібліятэк, каб дзеці беларусаў маглі вучыцца і чытаць на роднай мове. (143 словы)

Ведаць гісторыю сваей зямлі

Сергей Павлюкевич

"Дядя Вадя. а навошта нам трэба ведаць гісторыю беларусі, калі нам і сусветная гісторыя снілася у кашмарных снах. што ты адкажаш?)"

"Адымі ў народа гісторыю - і праз пакаленне ён ператварыцца ў натоўп, а яшчэ праз пакаленне ім можна кіраваць, як статкам" (Йозэф Гебельс) .

Ведаў што казаў. у сучасны момант, наш народ яскравы прыклад гэтага выказвання.

Ведаць гісторыю сваей зямлі

Парк-Интерактивной-Истории-Сула Официальный

Парк-Интерактивной-Истории-Сула Официальный

перейти к странице

Парк-Интерактивной-Истории-Сула Официальный

.
Парк-Интерактивной-Истории-Сула Официальный запись закреплена

Эсэ па гісторыі Беларусі на тэму "Гісторыя вёскі Мілаславічы" (7 клас)

Вялікая радзіма пачынаецца з роднага краю, з малой радзімы, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жылі твае дзяды і прадзяды, дзе шматлікія стагоддзі жыве твой народ. Паняцці « радзіма » і « родная зямля » непарыўна звязаны і святыя для кожнага чалавека, прадстаўніка любога народа. І такой жа святой і паважлівай павінна быць і наша памяць да мінулага. Яшчэ Янка Купала заклікаў: «Не шукай ты шчасця, долі // На чужым, далёкім полі…». Іншы ге- ній – нямецкі паэт і мысляр Іяган Гётэ пісаў: «У кожнай чалавечай магіле закапана сусветная гісторыя». Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой радзімы. Бо без ведаў мінулага няма і сучаснасці, як бы гэта ні гучала спрошчана і крыху незнаёма для нашага хуткага часу.

Не бывае нязначных мясцін на белым свеце. Кожная вёска, кожная хатка маюць сваю невялікую гісторыю, якая пачынаецца, магчыма, з вельмі даўніх часоў. Такой , пэўна, з’яўляецца і вёска Мілаславічы – адна з самых старадаўніх вёсак ва ўсходняй частцы Клімавіцкага раёна, якая ўзнікла на зручных для пражывання берагах рак і Іпуць, што з’яўляецца традыцыйным для гісторыі развіцця кожнага селішча.

З чаго пачынаецца любоў да Радзімы, да сваёй зямлі, дзе даўно жывуць нашы бацькі, дзяды і прадзяды? Напэўна, з памяці. Але няпроста помніць, як хіліліся сялянскія спіны над плугам, як да сёмага поту малацілі ланцугамі хлеб, як пралі доўгімі вечарамі.

Памяць для чалавека што карані для дрэва. Каб не засохлі нашы карані, мы павінны клапаціцца пра іх, па нітачцы, па водгуку памяці аднавіць гісторыю роднага краю.

Нельга назваць гісторыю развіцця вёскі нецікавай ці складанай. Кожны пункт на карце мае свае ўнікальныя гістарычныя карані, і Мілаславічы – не выключэнне. Важныя падзеі, які я адбываліся ў краіне ў той час, не маглі не накласці адбітак і на развіццё падзей у вёсцы Мілаславічы.

Нельга не абстрагавацца ад рознага віду інфармацыі і ўспомніць Мілаславічы апранутымі ў зялёныя гушчары і сінія нябесныя світкі летам або ў прыгожыя беласнежныя кажухі зімой. Канешне, найвышэйшая тэмпература ў маім краі назіраецца да 37 °C у цен і, самая нізкая зафіксавана з лічбай 35 °C са знакам « мінус » . Вецер пераважна заходняга і севера-заходняга напрамкаў. Паверхня з’яўляецца галоўным чынам плоска-хвалістай раўнінай, спусцістай на поўдзень. Вялікая частка тэрыторыі пакрыта лесам.

Няшчасце закранула ўсіх. Цяжкія баі, шмат стратаў [ Дадатак 1 ] . У час Вялікай Айчыннай вайны разбурана шмат культурных аб’ектаў і жылой плошчы, але з часам насельніцтва аднавіла разбуранае. Па ўспамінах людзей, « пасля вызвалення будаваліся часовыя паселішчы, было вельмі цяжка. Моладзь пагналі ў Германію, а той, хто мог насіць зброю, быў на фронце ». Людзі не забываюць пра тое, што толькі воіны Савецкай Арміі коштам свайго жыцця змаглі даць нам наша сапраўднае светлае і вольнае жыццё; у 1865 году на грамадзянскіх могілках у вёсцы Мілаславічы была пабудавана брацкая магіла-помнік тым, хто загінуў у 1941 годзе пры абароне нашай мясцовасці, а ў 1967 году быў узведзены помнік-абеліск смелым землякам.

Таксама ж жыхары маюць магчымасць наведваць Вазнясенскі храм, які быў адноўлены ў 2004 годзе. Па веравызнанні большасць людзей з’яўляюцца праваслаўнымі. Па нацыянальнасці жыхары ў пераважнай колькасці з’яўляюцца беларусамі.

Інфраструктура вёскі, якая нядаўна набыла статус аграгарадка, развітая, в ялікая ўвага надаецца побыту і адпачынку жыхароў. Насельніцтва забяспечана крамамі, цэнтрам культуры, комплексна-прыёмным пунктам. Падрастаючае пакаленне можа разлічваць на наведванне дзіцячага саду і сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з аб’яднаннямі па інтарэсам. Акрамя гэтага, працуюць паштовае аддзяленне сувязі, аптэка, участковая лякарня, участак УКП «К амунальнік » і інш.

Няма сумненняў у тым, што вёска можа быць звязана з вельмі цікавымі і лёсавызначальнымі падзеямі ўсёй краіны, з незвычайнымі і смелымі людзьмі.

Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць (пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці)

Настаўнік . Паважаныя сябры! Сёння мы працягнем знаёмства з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрыем заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаемся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача. Гэта задача не аднаго ўрока ці ранішніка, на раскрыццё ўсіх сакрэтаў можа не хапіць нават жыцця, але неабходна імкнуцца ведаць як мага больш.

І мы, такім чынам, будзем адказваць на пытанне, якая яна, наша Беларусь?

Распрацоўка тэмы

1-ы вучань . На карце вялікага свету

Яна, як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток

2-і вучань . Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Мой родны край, мая Радзіма,

Жыццё маё і гонар мой.

3-і вучань . І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Мая зямля, мая Айчына

Настаўнік . З самага ранняга дзяцінства мы вучымся любіць сваю Радзіму. Разам са словамі “мама”, “тата” мы вымаўляем словы “наша хата”, “наша вуліца”, “наша вёска”, пасля мы кажам “наша школа”. Наша – гэта значыць “родная, свая”. І само сабой становіцца зразумелым, што наша – лепшае, таму што без яго немагчыма ўявіць само жыццё. А як жа яго можна не любіць?!

4-ы вучань . Хіба можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

5-ы вучань . Любы край Беларуссю завецца,

І няма за яго мілей.

І старым, і малым тут утульна,

З кожным годам жывецца мажней.

6-ы вучань . Мы ўдзячны свайму прэзідэнту

За ўпэўненасць у заўтрашнім дні,

За падтрымку і клопат бацькоўскі,

За блакіт нябёс у вышыні.

7-ы вучань . Мы – нашчадкі Вялікай дзяржавы,

На Зямлі выбіраем спакой.

Любая наша Радзіма,

Заўжды будзь прыгожай такой!

Настаўнік . Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі? Знаёмства з Беларуссю мы пачынаем з вывучэння роднага краю

Настаўнік . Доўгія гады настаўнікі і вучні нашай школы збіралі матэрыял па гісторыі нашай вёскі і стваралі краязнаўчы музей. Наш школьны музей – першы на Бярэзіншчыне. Ініцыятарам яго стварэння быў выдатны педагог, апантаны гісторык, вельмі добры і адкрыты чалавек Пётр Аўрамавіч Прыбыткін. Дзякуючы яму выйшла ў свет кніга “Памяць” пра гісторыю Бярэзінскага раёна. Ён назаўсёды застаўся ў сэрцах і душах людзей, якім давялося з ім спаткацца. І сёння ён нябачна прысутнічае тут, бо гаварыць мы будзем яго словамі.

Давайце ўспомнім, адкуль пайшла назва нашай вёскі, колькі ёй гадоў?

9-ы вучань . Назву сваю Багушэвічы атрымалі па продках бацькоўскай лініі. У аснове назвы уласнае імя ці прозвішча – Богуш – “нічый”, “божы чалавек”. Упершыню назва Багушэвічы упамінаецца у купчай грамаце ад 1 чэрвеня 1501 года. Нашай вёсцы споўнілася летам 513 гадоў. Яна аднагодка з горадам Беразіно.

Настаўнік . Што яшчэ вы ведаеце пра гісторыю сваёй вёскі?

10-ы вучань . У 1568 годзе Багушэвічы ўжо маёнтак. Пасля – рамесніцка-гандлёвае мястэчка з прыстанню і вадзяным млынам на рацэ Уса. Два разы на год тут праводзіліся кірмашы.

Настаўнік . Якія звесткі захаваліся аб колькасці насельніцтва ў тыя далёкія часы?

1-ы вучань . Існуе паданне, што Багушэвічы былі вялікім мястэчкам і належалі вельмі жорсткай пані. Яна загадала мяшчанам сабраць 100 коней. Але выканаць такі загад было немагчыма, і злосная пані адабрала ў жыхароў усе дровы на зіму. Каб не замерзнуць, жыхарам прыйшлося сяліцца па дзве сям’і ў адной хаце, а другую разбіраць на дровы. Палова хат была спалена, але гэта не выратавала жыхароў.300 сем’яў пакінулі мястэчка, і насельніцтва адразу паменшала ўдвая.

Настаўнік . На тэрыторыі нашага раёна першая навучальная ўстанова была адкрыта ў 1802 годзе. А калі ж была адкрыта школа ў Багушэвічах?

2-і вучань . Першая школа ў Багушэвічах адкрыта ў 1862 годзе.у ёй вучыліся толькі хлопчыкі. Некалькі дзяўчынак улады сілком зацягнулі вучыцца.

А пасля школа стала сямігодкай. У школьным музеі захаваліся фотаздымкі выпускнікоў далёкага 1949 года, калі будынак школы быў яшчэ драўляны і стаяў недалёка ад касцёла.

3-і вучань . Амаль 50 год існуе будынак сучаснай школы, у якой зараз вучымся і мы. Мы вельмі любім нашу школу. За апошні час яна набыла непаўторны воблік. Вучні школы старанна даглядаюць кветнікі, працуюць на прышкольным участку

Настаўнік . Багушэвічы ганарацца сваімі памятнымі мясцінамі. Далёка за межамі вёскі вядомы наш касцёл, узведзены ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Дзякуючы намаганням вернікаў, у касцёле аднавіліся службы. Касцелішча – любімае месца адпачынку сяльчан. Там знаходзіцца гарадзішча старажытнай мілаградскай культуры.

У скверы каля сельскай бібліятэкі-клуба знаходзіцца помнік першаму камсамольцу раёна Мікалаю Рыбачонку, забітаму ворагамі савецкай улады ў 1924 годзе. Яго імя цяпер носіць піянерская дружына школы.

На старых могілках пахаваны 20 воінаў і партызан, загінуўшых у час вайны. А каля будынка сельскага савета уздымаецца Стэла памяці землякоў, што не вярнуліся дамоў з вайны.

Дзякуючы Пятру Аўрамавічу Прыбыткіну, адкрыты помнік святару Даніілу Канапасевічу, забітаму ў час паўстання 1863 года. Недалёка ад помніка цяпер узведзена невялікая прыгажуня-царква.

Дарагія дзеці, вам працягваць слаўную гісторыю нашай вёскі. Магчыма, калі-небудзь вашы імёны будуць упісаны ў школьны летапіс, а новыя вучні будуць ганарыцца вамі.

Гучыць песня “Вёсачка мая” ў выкананні вучняў класа

Кажуць людзі:”Вёска вымірае,

І сюды ніхто не прыязджае.”

А я веру, што сюды вярнуся,

Сваёй вёсцы нізка пакланюся.

Тут мае мясціны дарагія,

Правяду гады тут залатыя,

Тут спяваю, весела гуляю

І бяды, і хлапот не знаю.

Прыпеў: Вёсачка мая, мая чараўніца,

Ты – мая любоў, мая балаўніца,

Вёсачка мая, ты мая старонка,

Песня пра цябе льецца звока!

Вёсачка мая, мая чараўніца,

Ты – мая любоў, мая балаўніца,

Вёсачка мая, ты мая старонка,

Вёсачка мая!

Кажуць, у нашай вёсцы няма злата,

Кажуць, што мы не жывём багата,

Толькі мы пра гэта не сумуем,

Сваё сэрца шчыра вам даруем.

Тут суседзі, родныя кумочкі,

Беларусы, нашы галубочкі.

Мы спяваем, шчасця вам жадаем

І да нас у госці запрашаем.

Настаўнік . Мы жывём у цудоўнай дзяржаве і з’яўляемся яе грамадзянамі, яе народам.

Як называюць у свеце нас, жыхароў Беларусі? (беларусы, беларускі народ)

Беларускі народ – гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца – на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было. Нездарма 2014 год аб’яўлены Годам гасціннасці.

4-ы вучань . Госці ў хату – беларусы

Рассцілаюць на сталах

Вараць бульбу ў саганах.

5-ы вучань . Вабяць сыр і паляндвіца,

Да загнета коціцца. (Ул. Скарынкін)

Настаўнік . Адгадайце загадку: “Сядзіць паненачка: зялёная хустачка, шэрая сукеначка. Што гэта за паненачка, што на Беларусі хлебам другім завецца?” (Бульба)

Паважаюць бульбу на нашай зямлі. Немагчыма ўявіць сабе беларуса, які б быў абыякавы да страў з бульбы. Пра бульбу пішуць паэты і кампазітары.

Гучыць беларуская народная песня-танец “Бульба”

Настаўнік . Беларускі народ за доўгі час свайго існавання стварыў многа сімвалаў, якія штораз усплываюць перад вачыма, калі чуеш “Беларусь, беларусы”. Якія з гэтых сімвалаў вам вядомы? Пры адказе карыстайцеся выставай на дошцы. (Вучні называюць і дэманструюць белага бусла, Белую вежу, Сафійскі сабор у Полацку.)

Сімвалам сучаснай Беларусі стала Нацыянальная бібліятэка, адкрытая ў Мінску ў чэрвені 2006 года (дэманструецца слайд). Над стварэннем гэтага цуда архітэктурнай задумкі працаваў увесь народ Беларусі. Той, хто непасрэдна не клаў цэглу ў сцены бібліятэкі, дапамагаў грашовымі сродкамі. Бібліятэка гасцінна адчыніла свае дзверы раней запланаванага часу. За час існавання бібліятэка стала любімым месцам адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны. Тут любяць спраўляць вяселле маладыя мінчане, сюды прыходзяць, каб знайсці цікавыя і старажытныя кнігі і дакументы.

Акрамя гістарычна-традыцыйных сімвалаў Беларусь мае і свае дзяржаўныя сімвалы. Назавіце іх. (Герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь)

Прапаную вашай увазе гульню-лато “Дзяржаўныя сімвалы” (Вучні дзеляцца на групы, атрымліваюць карткі і запаўняюць імі клеткі табліцы – гл. Дадатак). Пасля заканчэння гульні адбываецца праверка вынікаў работы: настаўнік чытае пытанні, а вучні даюць адказы.

Вызначаецца колькасць памылак у выкананні задання.

Настаўнік . Сваю любоў да Радзімы кожны чалавек выражае па-свойму. Хтосьці сваёй напружанай самаадданай працай, хтосьці стараннай вучобай, людзі творчых прафесій – сваімі творамі мастацтва. А некаторыя імкнуцца спалучаць працу і творчасць. Не заўсёды гэта атрымоўваецца ўмела, але заўсёды сардэчна, ад душы.

Сёння мы будзем чытаць і слухаць вершы нікому пакуль не вядомых аўтараў, бо яны яшчэ дзеці, вашы аднагодкі. Вершы гэтыя тым і кранаюць душу, што напісаны дзіцячай рукой і адлюстроўваюць плын дзіцячай любові да роднага краю.

Гэта мой родны куток:

Валошкі сінеюць у полі,

Першы з’явіўся грыбок,

Падскоквае зайчык на волі.

Сеў матылёк на лісток,

Калышацца жыта паволі.

Гэта мой родны куток.

Яго не забуду ніколі. Ала Занкавец “Гэта мой родны куток”

Я тут адкрыла свет любімы,

Я тут адчула ўзмах крыла.

Люблю цябе, мая Радзіма,

Крыніца ласкі і цяпла.

Я ластаўкаю прытулюся,

Радзіма, да твайго акна,

З табой і ў сцюжу застануся,

Бо ты ў мяне навек адна. Юля Валадзько “Радзіма”

У лузе травы пажаўцелі,

Астыла летняя вада.

А сёння ў вырай паляцелі

Буслы з самотнага гнязда.

Не радуюць чужыя далі,

І, развітаўшыся са мной,

Буслы пярынкі паскідалі

У знак, што вернуцца вясной. Юля Жвірко “Буслы”

Я – беларус маленькі

З блакітнымі вачыма.

Хачу і я, каб лепей

Жыла мая Радзіма.

Я – беларус маленькі,

Люблю блакіт і сонца.

З радзімай пасталею,

Радзімы – абаронца. М. Маляўка “Я - беларус маленькі”

Радзіма мая дарагая –

Вытокі гаючых крыніц.

Той луг, дзе я краскі збіраю,

Той лес, дзе багата суніц.

Радзіма мая дарагая –

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, што ў блакіце звініць. Света Бурдыка “Радзіма дарагая

1-ы вучань . Я спяваю!

2-і вучань . Ты спявай!

Разам. Любім мы свой родны край

Гучыць беларуская песня”Зямля мая”

Настаўнік . Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна – зямля святая дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа! Яна перад табой, з табою. Гэта і тая вішанька, што здзівіла цябе хараством першаа цвіцення, і рэчка, што пяшчотна лашчыць цябе хвалямі, вабіць няспынным зіхаценнем, імкненнем, і лес, што сустракае цябе дружалюбным пошумам, дорыць табе першую пралеску і першы грыбок… І бяздоннае, загадкавае неба над табой, і тая сцежка, па якой ты ідзеш у школу. Як не любіць усё гэта – тваё, блізкае, роднае? Хочацца працаваць, рабіць нешта добрае дзеля Беларусі, Бацькаўшчыны нашай, Радзімы. У яе багатая і слаўная гісторыя. Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх імёны. Вось толькі некалькі гістарычных постацяў: Еўфрасіння Полацкая, Вітаўт Вялікі, Усяслаў Чарадзей, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кастусь Каліноўскі.

1-ы вучань. Еўфрасіння Полацкая

Адкрывала школы і вучыла, кнігі перапісвала штодня.

Славу здабыло па ўсёй Айчыне Еўфрасінні Полацкай імя

2-і вучань. Усяслаў Чарадзей

Як з’яўляўся – ішло між людзей: “Усяслаў!Усяслаў Чарадзей!”

Ён магутны асілак і вой, беларускі народны герой

3-і вучань. Кірыла Тураўскі

І слабыя душы іскрыла, і да Бога вяло, калі

Гаварыў і пісаў Кірыла – златавуст беларускай зямлі

4-ы вучань. Францыск Скарына

Пакуль жыве мая Айчына і памяці не рвецца ніць,

Глядзіць на нас з табой Скарына, ён праз вякі на нас глядзіць

5-ы вучань. Янка Купала

… Ты не памрэш, не змоўкнеш ты, Купала.

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала, –

Жыві, паэзіі вясновы карагод!

Ты ад народа і ты сам – народ!

Настаўнік . Усё, што адбываецца ў нашай краіне, дзеля чаго жыве і працуе кіраўніцтва яе, працоўны народ, – накіравана на справы міра, сяброўства і добрасуседскіх адносін на Зямлі.

Хлопчык . Мір, Радзіма, Мама – усяму аснова.

Дзяўчынка . Мір, Радзіма, Мама – нам святыя словы.

Хлопчык . Замяніць і страціць нельга, немагчыма першыя паняцці:

Дзяўчынка . Мама, Мір, Радзіма!

Хлопчык . Каб красавала Беларусь і не было вайны,

Твае прасторы берагуць, Айчына! – верныя сыны

Настаўнік . Наша мірнае жыцце сёння абараняюць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Іх стварэнне пачалося ў 1991 годзе. Найбольш моцная ў нас супрацьтанкавая абарона, авіяцыя, ракетныя войскі, суязь і радыёэлектронныя сродкі барацьбы. У арміі зараз налічваецца каля 40 000 ваеннаслужачых

Гучыць мелодыя песні “Радзіма мая дарагая”. На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі ранішніка.. на фоне музыкі выконваецца ўрывак з верша П. Броўкі “У Беларусі – ясныя вочы”

6-ы вучань . У Беларусі – ясныя вочы, многа любові ў грудзях:

Звонкае поле, звонкія сосны, звонкі і сонечны шлях

7-ы вучань . У Беларусі кожны куточак, дзе ты не пойдзеш, пяе…

6-ы вучань . Звонкае слова,

7-ы вучань . Звонкая песня,

Усе дзеці . Звонкае сэрца ў яе.

Вынік мерапрыемства

Настаўнік . Чым мы можам ганарыцца?

1-ы вучань . Мы ганарымся сваёй песняй.

2-і вучань . Мы ганарымся сваёй мовай!

3-і вучань . Мы ганарымся сваёй гісторыяй!

4-ы вучань . Мы ганарымся сваёй роднай зямлёй.

5-ы вучань . Мы ганарымся, што мы – беларусы!

Настаўнік . Сваёй Айчыны яснае імя, нібы уласнае –

Не дай запляміць…

І светлы цень буслінага крыла

Над рэчкамі, дарогамі, палямі.

Рэфлексія. Крыжаванка “Святыні Беларусі”

Сталіца Беларусі, горад-герой (Мінск)

Магутны звер, вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім у свеце аўтамабілі (Зубр)

Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску (“Газызонт”)

4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года (Нацыянальная бібліятэка)

Вялікая птушка, белыя крылы якой накрываюць Беларусь кожную вясну (Бусел)

Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі (Францыск Скарына)

Марка халадзільнікаў і пральных машын, што вырабляюць у Мінску (“Атлант”)

Вялікія песняры беларускай зямлі, творы якіх вядомыя ва ўсім свеце (Я. Колас і Я. Купала)

Сталіца Беларусі, горад-герой

Магутны звер, вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім у свеце аўтамабілі

Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску

4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года

Вялікая птушка, белыя крылы якой накрываюць Беларусь кожную вясну

Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі

Марка халадзільнікаў і пральных машын, што вырабляюць у Мінску

Вялікія песняры беларускай зямлі, творы якіх вядомыя ва ўсім свеце

Лато “Сімволіка маёй дзяржавы”

Колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру (зялёны колер)

9 Колер свабоды, колер маральная чысціні і мудрасці (белы колер)

10 Сімвалічны малюнак, графічны спосаб выклікання вышэйшых сіл (арнамент)

11. Ні адно свята, ні адно спартыўнае мерапрыемства не абыходзіцца без гэтага сімвала (сцяг)

12 Які надпіс зроблены на стужцы герба? (Рэспубліка Беларусь)

13. Знак таго, што Беларусь успрымае народы свету як роўных сяброў (зямны шар)

14 Што сімвалізуюць сімвалы дзяржавы? (Радзіму)

15. Асноўныя сімвалы дзяржавы (герб, сцяг, гімн)

16. Што слухаюць і выконваюць стоячы? (гімн)

Колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру

9 Колер свабоды, колер маральная чысціні і мудрасці

10 Сімвалічны малюнак, графічны спосаб выклікання вышэйшых сіл

11. Ні адно свята, ні адно спартыўнае мерапрыемства не абыходзіцца без гэтага сімвала

12 Які надпіс зроблены на стужцы герба?

13. Знак таго, што Беларусь успрымае народы свету як роўных сяброў

Ведаць гісторыю сваёй краіны

Па выніках работы над інавацыйным праектам “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчыцкай кампетэнцыі навучэнцаў на аснове духоўна-маральнай і культурнай спадчыны” ў Ельскай дапаможнай школе-інтэрнаце Гомельскай вобласці з’явіўся лялечны тэатр батлейка, асвоена тэхніка выцінанкі, створаны вучнёўскі клуб “Спадчына”, праводзіцца работа па вывучэнні роднага краю.


Як расказаў дырэктар школы Якаў Дзмітрыевіч Ліпскі, мэта інавацыйнага праекта — вывучэнне каляндарна-абрадавых свят, характэрных для Ельскага раёна. Для этнаграфічнага пакоя школы, дзе праводзяцца экскурсіі, заняткі і пазакласныя мерыпрыемствы, вучні і настаўнікі збіралі экспанаты па вёсках раёна. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, адзенне і інш. — усё, што дае ўяўленне аб асноўных відах дзейнасці жыхароў Ельшчыны ў мінулым (рыбалоўства, бортніцтва, ткацтва, вышыўка і інш.). Сярод найбольш цікавых экспанатаў — самаробны драўляны ложак, скрыня, прасніцы, жорны, даматканыя посцілкі, адзенне.

Члены аб’яднання “Умелыя ручкі” пад кіраўніцтвам творчых выхавальнікаў В.У.Панфіленка і А.А.Шаўчэнка праявілі свае здольнасці ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, добра асвоілі беларускую тэхніку выцінанкі. Работа членаў клуба “Спадчына” (9—10 класы), дзейнасцю якога кіравалі выхавальнікі Г.І.Шэцка і Л.М.Юзэфовіч, пачалася са знаёмства з каляндарна-абрадавымі святамі і прысвяткамі, вывучэння асаблівасцей нацыянальнай культуры беларусаў, удзелу ў школьных мерапрыемствах. Старшакласнікі разам з выхавальнікамі Л.У.Канопліч і І.А.Таргонскай вывучалі гісторыю ўзнікнення, асаблівасці і развіццё беларускага лялечнага тэатра батлейкі, спосабы вырабу лялек. Са спектаклямі вучні дапаможнай школы-інтэрната выязджалі ў агульнаадукацыйныя школы і дзіцячыя садкі.

“Калі ў краіне быў аб’яўлены Год малой радзімы, у школе-інтэрнаце пачалася і працягваецца вялікая работа па вывучэнні родных мясцін. Якое захапленне яна выклікае не толькі ў дарослых, але і ў вучняў! — гаворыць Якаў Дзмітрыевіч. — У чэрвені бягучага года ў школе працаваў аздараўленчы лагер гістарычна-краязнаўчага кірунку. У яго праграму былі ўключаны экскурсіі па гістарычных месцах Ельшчыны, што асабліва важна ў год 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На нашым шляху былі помнікі загінуўшых воінаў, спаленыя вёскі Копанка, Круглае, Забалоцце, мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Адбылася экскурсія па Мазырскім замку. Мы пазнаёміліся з побытам палешукоў у адселеных пасля чарнобыльскай аварыі вёсках аграгарадка Зашыр’е. Прыгажосць малой радзімы адчулі на возеры Асалода, пра якое складзены вершы і песня на словы мясцовага паэта-песенніка члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгора Бабчанкі. Яму мы ўдзячны за ўдзел у вырашэнні многіх школьных праблем матэрыяльнага і выхаваўчага характару. А нядаўна выйшаў чарговы зборнік вершаў Рыгора Бабчанкі “Вышыня”. Некаторыя яго творы ўключаны ў падручнік па беларускай літаратуры пад аўтарствам А.М.Змушко.


Ужо два гады як наша ўстанова падтрымлівае добрыя ўзаемаадносіны з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Феліксам Валянцінавічам Яшковым, чаму ў значнай ступені дапамагла рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Сёлета, дзякуючы гэтаму чалавеку і падтрымцы Белмытсэрвісу, мы змаглі адправіцца ў вандроўку па новых маршрутах. 24 вучні і настаўнікі наведалі археалагічныя раскопкі ў Тураве, адзін з найстаражытных гарадоў краіны Пінск з яго музеем беларускага Палесся. Наш шлях праходзіў праз Кобрын з яго ваенна-гістарычным музеем імя А.В.Суворава, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць — герой”. Мы ўсклалі кветкі да манумента і скульптур. Наведалі Камянецкую вежу, Белавежскую пушчу і сядзібу Дзеда Мароза. Пабывалі каля загона з зубрамі і іншымі жывёламі пушчы. З сабой прывезлі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Лічу, што галоўнае ў наш час — выхаваць патрыёта, чалавека, які добра ведае гісторыю сваёй краіны і ніколі не здрадзіць ёй. Чалавека, які будзе ўпэўнена глядзець у будучыню, мець шырокі кругагляд і ладзіць з рознымі людзьмі. Менавіта карпатлівая штодзённая выхаваўчая работа з дзецьмі дасць свой плён і сфарміруе ў іх гордасць за нашу Беларусь. Цудоўны прыклад: наша вучаніца выпускнога класа Іна Ткачэнка з Петрыкава ў аповедзе аб сваім горадзе пералічыла ўсе яго 42 вуліцы, арганізацыі, аб’екты сацыяльнай сферы. Невыпадкова Ельская дапаможная школа-інтэрнат у 2019 годзе заняла 1-е месца за лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы сярод устаноў адукацыі Гомельшчыны. А пачалося ўсё з перамогі (2-е месца) на першым рэспубліканскім конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі. Установа занесена на раённую Дошку гонару. Многія нашы педагогі маюць падзякі, ганаровыя граматы, у тым ліку Міністэрства адукацыі. Усё гэта служыць добрым падмуркам для руху наперад”.

Вынікі інавацыйнага праекта па вывучэнні духоўна-маральнай і культурнай спадчыны народа ўстанова прадстаўляла на ХVIII Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі, Рэспубліканскім фестывалі інавацыйнага педагагічнага вопыту. Удзел у інавацыі падштурхнуў кіраўніка ўстановы Я.Д.Ліпскага абагульніць вопыт работы калектыву за апошнія 25 гадоў і выдаць кнігу “Права на жыццё”. Сваімі думкамі аб каштоўнасці ўласнай дзейнасці Якаў Дзмітрыевіч падзяліўся і праз аўтабіяграфічную кнігу “Шлях да сябе”. “У сваіх разважаннях хочацца на прыкладзе жыцця аднаго чалавека, асабіста сябе, расказаць, як мянялася жыццё, як асвойвалі цывілізацыю дзеці з аддаленых палескіх вёсак, дзе ўладарылі буслы, жаўрукі, дзікія жывёлы, а ў пракапаных людзьмі панскіх канавах — вялікая колькасць уюноў, а на балотах — журавіны і буякі. Гэтым і жылі, — піша аўтар. — Кожнае пакаленне лічыць, што толькі яно штосьці стварае, не ўсведамляючы таго, што гэтым займаліся многія пакаленні”.

Читайте также: