Дыктант дарога у жыцце у кожнага чалавека свае жыццевыя

Обновлено: 07.07.2024

Дыктант дарога у жыцце у кожнага чалавека свае жыццевыя

Родны кут

Калі я ўпершыню надоўга пакідаў свой родны кут, ехаў у горад вучыцца, бацька вывеў мяне з хаты, сказаў:

— А цяпер, сынок, спыніся, паглядзі на хату, у якой ты жыў, на агарод, сад наш. Добранька паглядзі! I на лес вокам кінь, на поле, неба. I ўсё, што ўбачыш, убяры ў сябе, запомні. Бо сюды, у сваю вёску, неаднойчы будзеш вяртацца, калі не наяве, дык у думках. I гэты зварот заўсёды будзе надаваць радасці, сілы, адвагі.

Мінае за годам год. А тыя словы, што сказаў бацька, праводзячы мяне ў дарогу, не забываюцца. Часта ўспамінаю я іх, як успамінаю і вёску тую, дзе вырас, і ўсё, што некалі ў маленстве бачыў, чуў, зведаў. I думаю: жыццё бацькі-працаўніка навучыла мудрасці.

Дзякуй табе, тата, што сваю мудрасць, любоў і павагу да роднага кута, да ўсяго-ўсяго нашага, беларускага, што ты перадаў, прывіў і мне. (140 слоў)

Дыктанты па беларускай мове: просты ўскладнены сказ

Невычэрпная маляўнічая палітра мая. Зялёны і блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і пунсовы - усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц. Яшчэ нядаўна дрэвы і кусты стаялі аголеныя, а вось ужо светла-зялёныя лісточкі радасна шапацяць. Пасля кароткага цёплага дажджу зазелянелі бярозкі. Тонкія галінкі густа ўнізаны дробнымі лісточкамі. І паветра ў бярэзніках свежае, духмянае.

Апрануўшыся ў зялёны ўбор, цвітуць беластволыя дрэвы, а майскі ветрык, страсаючы суквецці, клубіць пылком у прыгожа прыбраных зялёных кронах.

На кожнай галінцы маладзенькай елкі віднеюцца ярка-жоўтыя кветкі-ліхтарыкі. Сасна, сваячка елкі, прыбралася ў далікатныя аранжавыя шышачкі. Пры нязначным подыху ветру з яе ўзнімаюцца воблачкі белага пылу, прыпудрываючы навакольную зямлю, дарожкі, лужыны. Чаромха пакрылася пахучымі белымі кветкамі, сабранымі ў гронкі. (113 слоў)

Паводле А. Курскова

Вуліца розных настрояў

Па адзін бок вуліцы выстраіліся, як салдаты на парадзе, новыя хаты, абгароджаныя белым штыкеінікам. Ён яшчэ не паспеў счарнець ад дажджоў. Заходзячы, сонца зазірне ў кожнае іх акно і, палыхнуўшы пажарам, зойдзе за далёкі лес.

Па другі бок вуліцы за пазелянелымі частаколамі стаяць старыя хаты. Яны пазіраюць на свет скрозь густое голле садоў цьмянымі невялікімі вокнамі.

Паглядзіш на адзін бок вуліцы і ўбачыш вясёлае зіхценне шкла. Яно адваявала шмат месца, адкрыла людзям свет з чатырох бакоў. Паглядзіш на другі. Там зацятая панурасць глухіх сцен. І на момант страціш адчуванне рэальнасці. Здаецца, нехта знарок вылепіў такі канстрастны, надта падобны на жывую сапраўднасць макет, каб паказаць розніцу паміж учарашнім і сённяшнім днём. Рэдка даводзіцца бачыць граніцу часу, так выразна праведзеную па самай паверхні жыцця. (125 слоў)

Паводле В. Палтаран

Родныя краявіды

Незвычайнай, нейкай новай з выгляду здавалася зараз яму Беларусь.

Магутныя рэкі з мноствам прытокаў - гэта своеасаблівыя галінкі, атуліўшыя аблюбаваную імі зямлю. Галінка Прыпяці і Бярэзіны, Дняпра і Сожа. Дзвіна ўвагнулася кронай, жадаючы не абмінуць, аздобіць паболей паўночную частку краю. Нядрэнна прыдумана ўсё гэта нейкім нябачным творцам. Проста і адначасова шчодра, з пяшчотай зроблена.

Паклапаціліся зямныя майстры-дэкаратары і пра тое, каб не было сумнай аднастайнасці ў краявідах. Чаму серабрыцца павінны толькі галінкі-рэчышчы? А хіба шматлікія ўпадзіны, сведкі грукату вулканаў ці скрыгату ледавікоў, не варты таго, каб блішчаць рознафігурнымі пацеркамі? Варты! І вось тысячы азёраў, як крыштальныя расінкі, абтрэсеныя з галінак, парассыпáліся тут і там. Сціплыя, задуменныя, яны лагодна зіхацяць пад сонцам.

Хвалістымі плямамі выступаюць курганы і пагоркі, шмат дзе ўтвараючы суцэльныя ўзвышшы. (127 слоў)

Жыццё ў вадаёме

У цёплы летні вечар над вадой снуюць падзёнкі, падобныя да вялікіх камароў. Падзёнкі - прывабная здабыча для рыбы. Акунí, плоткі, язí, ляшчы выскокваюць з вады, на ляту хапаючы падзёнку ў паветры.

У ціхай, прагрэтай сонцам вадзе плаваюць залацістыя карасі. Яны кормяцца лічынкамі камароў і вадзянымі раслінамі. На карасёў і іншых невялікіх рыбак палюе зубасты драпежнік шчупак.

Маладыя акуні чародкамі плаваюць між трысця, а буйнейшыя шукаюць здабычу ў глыбокіх мясцінах, хапаючы без разбору ўсё, што можна праглынуць: дробных рыбак, і чарвякоў, і насякомых, і рачкоў.

На самым дне вадаёма ляжыць, як калода, вусаты сом. Ён падпільноўвае тут здабычу. Гэтая вялізная, тлустая і непаваротлівая рыбіна можа праглынуць нават кáчку. Тут жа, на дне, корпаючыся ў глéі ці хаваючыся ў зарасніках, праводзіць час і лянівы лінь. (125 слоў)

Паводле В. Вольскага

Васількі

Сонечны летні дзень. Срэбна-зялёнаю хваляй гайдаецца, шэпчацца з лагодным ліпеньскім ветрыкам жыта. А на мяжы поля - блакітныя кропелькі васількоў. Як жа вярнуцца дамоў без букеціка мілых, знаёмых з дзяцінства красак?

У нашы дні васількі, ці валошкі, як іх называюць у некаторых мясцовасцях, сустракаюцца ўсё радзей. Яны даўно залічаны ў шматлікае войска пустазелля. З гэтым войскам людзі змагаюцца штогод, інакш не атрымаць багатага ўраджаю збажыны або карняплодаў. Але не хочацца, каб васількі зусім зніклі з нашых палеткаў.

Паводле легенды, Ісус Хрыстос, ідучы палявой дарогай, вучыў сваіх спадарожнікаў Пятра і Паўла: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком».

Калісьці з пялёсткаў васількоў гатавалі адвар, які дапамагаў пры хваробе вачэй. Напэўна, асабліва карысны гэты адвар тым, хто не заўважае і не шануе Хараство. (124 словы)

Паводле У. Ягоўдзіка

Майстра жывапісу

Творчасць Віталя Канстанцінавіча Цвіркі, народнага мастака Беларусі, - цэлая эпоха ў мастацкім жыцці нашай краіны. Яна, сцвярджаюць спецыялісты, увабрала ў сябе лепшыя дасягненні як беларускага, так і сусветнага мастацтва.

Чалавек няўрымслівага таленту, паэт і рамантык, Віталь Цвірка заўсёды ў творчым пошуку. З эцюднікам у руках мастак абышоў самыя аддаленыя куткі Беларусі. Яго пейзажы кранаюць гледача глыбокай пранікнёнасцю, вялікай жыццёвай сілай і адухоўленасцю. Хочацца блукаць па заснежаных палях, любавацца хараством восеньскіх узлескаў, кранутых лёгкай пазалотай, або ўглядацца ў бяскрайнія прасторы.

Прыхільнікі яго таленту, сустракаючыся з творамі майстра, ніколі не бываюць абыякавымі. Разам з мастаком яны то радуюцца сакавіцкаму сонцу і першай зеляніне, то падарожнічаюць па берагах Нарачы, Бярэзіны або Свіслачы, то любуюцца цудамі прыроды: блакітам нябёсаў, спякотным летнім днём і стракатасцю залатой восені. (123 словы)

Паводле П. Карнача

Берагам Нёмана

Дарога павярнула ўлева, шчыльней тулячыся да прыгажуна Нёмана. Падыходзячы да лесу, той апісваў вельмі зграбную лукý. Яна выглядала старасвецкім садам, у якім замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часам гэтыя гнёзды здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі.

Не даходячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы другі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю карэння. За імі пачыналіся маладыя баравіны, перамешныя са старым лесам. З зялёнага мора маладога хвойніку то тут, то там высока ўзнімаліся парасоны-верхавіны хвой-старадрэвін. Яны, здавалася, аглядалі прасторы сваёй маладой змены, цешачыся і яе размахам, і сакавітай жыццёвасцю. (126 слоў)

Паводле Якуба Коласа

Крылатае насельніцтва пушчы

Красавіцкім ранкам вы абавязкова пачуеце ў пушчы спеў глушца. Ён такуе на суку высокага дрэва на досвітку. Вакол цёмна, лес яшчэ не абудзіўся. Звесіўшы крылы ўніз, распускае хвост веерам і выцягвае наперад шыю, а галаву задзірае ўгору. Такуючы, ён нічога не чуе, нічога не заўважае. Разам з зубрам гэты дзікі лясны певень з'яўляецца жывым прадстаўніком ледавіковага перыяду.

Нямала ў белавежскіх лясах цецерукоў, рабчыкаў, курапатак, а на рэчках, балотах - дзікіх кáчак жораваў, буслоў. у непраходнай глушэчы гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах - чорны бусел.

Вясною і ў пачатку лета Белавежская пушча поўная жыцця, птушынага спеву. Непадалёк ад лясных рэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак салавей. Гарэзна свішчуць шпакі, спяваюць берасцянкі, чыжы, шчыглы, дразды. З ранку да вечара не змаўкае шматгалосы птушыны хор. (125 слоў)

Дыктант дарога у жыцце у кожнага чалавека свае жыццевыя

Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.

I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.

I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.

I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па-іюсеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.

I тады, калі зямля робіцца белай-белай. Калі мяцеліцы спяшаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.

У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.

У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзя-цінства мясціны.

Ёсць такі край і ў мяне.

Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незага-рэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.

Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і болын сярдзітая сваімі мара-замі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.

Гэты край — узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына.

Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.

Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.

Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе?

Калі я ўпершыню надоўга пакідаў свой родны кут, ехаў у горад вучыцца, бацька вывеў мяне з хаты, сказаў:

— А цяпер, сынок, спыніся, паглядзі на хату, у якой ты жыў, на агарод, сад наш. Добранька паглядзі! I на лес вокам кінь, на поле, неба. I ўсё, што ўбачыш, убяры ў сябе, запомні. Бо сюды, у сваю вёску, неаднойчы будзеш вяртацца, калі не наяве, дык у думках. I гэты зварот заўсёды будзе надаваць радасці, сілы, адвагі.

Мінае за годам год. А тыя словы, што сказаў бацька, праводзячы мяне ў дарогу, не забываюцца. Часта ўспамінаю я іх, як успамінаю і вёску тую, дзе вырас, і ўсё, што некалі ў маленстве бачыў, чуў, зведаў. I думаю: жыццё бацькі-працаўніка навучыла мудрасці.

Дзякуй табе, тата, што сваю мудрасць, любоў і павагу да роднага кута, да ўсяго-ўсяго нашага, беларускага, што ты перадаў, прывіў і мне.

I плюскочуць хвалі, і звіняць крыніцы. I абліччы прыбярэжных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні. I шумяць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чародкамі збягаюць стройныя бярозкі.

Беларусь вызначаецца раўнінным характарам сваёй тэры-торыі, адносіцца да зоны ўмерана-кантынентальнага клімату з мяккай зімой, цёплым летам і сырой восенню.

Галоўнае прыроднае багацце Беларусі складаюць шматлікія лясы, якія ў значнай меры ва ўсе часы прадвызначалі спецыфіку гаспадарання і ўмовы жыцця насельніцтва. У старажыт-ныя часы, калі землі нашай Бацькаўшчыны пачалі засяляць славянскія плямёны, лясныя масівы займалі прыкладна дзе-вяноста працэнтаў тэрыторыі Беларусі. У наступныя стагоддзі пад уплывам розных фактараў, найперш гаспадарчай вырубкі, неапраўданага знішчэння, як у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях, лясістасць Беларусі няўхільна змяншалася. Цяпер яна складае каля трыццаці працэнтаў. Гэта трэць тэрыторыі Беларусі. Калі ж улічыць не толькі лясную, але яшчэ лугавую і балотную расліннасць, то атрымаецца, што ў наш час расліннае покрыва Беларусі займае дзве трэція яе агульнай тэрыторыі.

Такім чынам, Беларусь небеспадстаўна можна назваць са-праўднай «лясной краінай», насельніцтва якой з пакалення ў пакаленне нараджалася, працавала і памірала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў.

Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.

Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужкамі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бярозавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.

Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.

Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы нашага народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.

Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабу-доўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў.

Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё.

Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа-брыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шкло-завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву-чыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў.

Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.

I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.

Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.

I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы.

Камплект дыктантаў для настаўнікаў. Тэксты дыктантаў для 3 класа

Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных. Іх абазначэнне на пісьме

Сонца з вершалінкі маладзенькай бярозкі моўчкі дало нырца ў рэчку.
Месячык аж збялеў ад хвалявання: утопіцца! Вецер у злосці затрос бярозку: чаму не затрымала сонейка? Неба на захадзе нібы ад сораму пачырванела. Пачынала вечарэць. (35)
А. Бадак

Хто пасадзіў дубкі?

За рэчкай раслі адны елкі. Але потым сярод іх з’явіліся дубкі. Яшчэ зусім маленькія. Усяго толькі тры лісцікі тырчаць з зямлі. Дубы адсюль растуць далёка. Хто пасадзіў іх тут? Сойка на зіму схавае жолуд. А вясной жолуд прарасце. (42)
Паводле Г.Снегірова

Бялявая зімовая хмара звісла над зямлёю. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. На вуліцы мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал усё гуло, трэслася, выла, скуголіла.
Пад вечар завея сціхла. (55)
Паводле Я. Коласа

Узімку рака мае незвычайны выгляд. Яе наглуха замятае снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звешваюцца з берагавых абрываў. Усюды снег. Неба белае.
Але ў гэтым белым свеце ёсць цікавае жыццё. Сюды прыходзіць звер. Скачуць зайцы. Крадуцца лісіцы. Часам трапляе ў рэчышча і разважлівы воўк. (47)
Паводле Э. Самуйлёнка

Галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме

Цёплы летні дзень. Сонца пячэ, а гарачыні няма. Лішак яе паглынаюць рака, зараснікі, густыя паплавы, непралазны алешнік, усялякая зеляніна.
Аж заліваюцца спевам птушкі. Гудуць мясістыя чмялі. Адны конікі могуць заглушыць! Толькі людзей не відаць і не чуваць іх гоману. (39)
Паводле Я. Маўра

На беразе возера

На беразе возера раскінуўся сасновы лес. Унізе сцелецца верас. Над верасам гамоняць сосны. Яны расказваюць чароўныя казкі.
Возера маўчыць. На пясок павольна набягаюць хвалі. Чайкі лётаюць над люстранай вадой. (32)
Паводле Я. Брыля

Бацька i маці выбіваліся з сілы. А дзеці ўсё разяўлялі i разяўлялі свае ружовыя ненаядныя раты. Першы змогся бацька. Але, седзячы каля дзяцей, заўважыў, што яны ўжо не так прагна кідаюцца да маці. I калі тая падлятала, забываліся нават разявіць рот. Сонца, якое паднялося над хатай, прыгрэла ластавянят. Яны пачалі весела штурхацца. Раптам лёгка рвануліся ў паветра. (60)
Паводле В. Bimкі

Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Дуб, які стаяў на ўзбярэжжы, быў багаты на жалуды. Але на яго не так лёгка было ўзабрацца. Галлё пачыналася высока ад зямлі. Ствол быў тоўсты, вышынёй метраў трыццаць. Кара на дубе была чорнай і цвёрдай, як камень. Здаецца, што нехта абляпіў ствол шурпатымі чыгуннымі пліткамі. (46)
Паводле М. Гамолкі

Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень, гарох. Бялее грэчка. Наліваецца жыта і ціха шаргаціць каласкамі. Зялёнаю палоскаю раскінуўся луг. Густая трава калышацца на ветры. Мора прыгожых кветак аздабляе луг. Тут так многа кветак, птушак, мошак. Шчодраю рукою ўбрала лета ўвесь свет.
(44)
Паводле Я. Коласа

Ранняй вясной Пеця пасадзіў на градцы чатыры семечкі сланечніку. Тры чамусьці не ўзышлі. Чацвёртае семечка пайшло ў рост. Лісце вырасла на ім вялікае, круглае. Неўзабаве з круглага зялёнага бутона разгарнулася прыгожая кветка. Вялікая залацістая галава сланечніку ўвесь час паварочвалася ўслед за сонцам. (43)
Паводле С. Магілеўскай

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме

Дзень стаяў адліжны. Дзьмулі нехалодныя вятры. Мяккі пушысты снег сыпаў амаль кожную ноч. Ён доўга не залежваўся. Адразу яго пачыналі саскрабаць з асфальту. Грузілі ў аўтамашыны і вывозілі за горад. А той, што заставаўся ў горадзе, ператвараўся ў ваду. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах.
Гарадской зіме, каб быць зімой, не хапала якога градуса холаду. (58)
Паводле В. Хомчанкі

Павольна ў жніўні надыходзіць ноч. Запальваецца на ўсходзе зорка, якая называецца вечарніца. Блішчыць халодны зеленаваты агеньчык. То ярчэй успыхне, то ледзь прыкметна гарыць, то зусім патухне. Вось загарэлася другая, зусім маленькая.
А хутка шмат высыпле зорак. Быццам хто з вялікага вогнішча вугельчыкі параскідае. Зіхаціць усё неба. Вакол цішыня і прыгажосць. (52)
Паводле П. Ткачова

Гукі [д], [т], [дз’], [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Мы агледзелі вуллі. Яны якраз як хаткі. І дзверцы ёсць, але не такія, як у хатках.Толькі адна дзірачка ў сцяне, а пад ёю дошчачка.
Мне спадабаліся гэтыя хаткі, і я надумаўся зрабіць такую. Знайшоў дошчачкі, роўна абрэзаў дзедавай пілачкай і гладка выстругаў гэблікам. Пасля збіў скрыначку. У сцяне свярдзёлкам пракруціў дзірачку, а пад ёю прыбіў парожак. (58)
Паводле В. Віткі

Вечар у гарах надыходзіць нечакана. Цямнее адразу, як сонца схаваецца.
Патрэсквае рупліва раскладзенае юнымі турыстамі вогнішча. Высока ў неба ўздымаюцца і растаюць у бяздоннай цемры сотні цёплых светлячкоў-агеньчыкаў…
Хочацца думаць, што стане хоць трошкі цяплей на Зямлі і ад гэтага цяпельца. (42)
З. Падліпская

На ўсходзе павольна шарэе. Пачынаецца ранак. Маўклівы лес ажывае. Недзе забалбатаў цецярук. Потым змоўк. У прыдарожным гушчары заквохкала цяцерка. Пачула нечыя крокі, моцна заляпала крыламі і ўзляцела. Зацінькалі сініцы. Жоўтыя з шараватым покрывам камочкі пераскакваюць з галінкі на галінку і пяюць: цінь-цінь! Хутка пачне сваю працу стракаты дзяцел.
Настае новы дзень, поўны турбот для лясных жыхароў. (59)
Паводле П. Ткачова

Пара ісці дахаты. Але што ж гэта так свішча? Няўжо маё вудзільна? Гляджу. Разоў шэсць запар маё вудзільна са свістам прыгінаецца да вады. Хоць бы не сарвалася! У вадзе ходзіць дужая рыбіна. Асцярожна вяду да берага. Лешч! Рыбакова мара! Лоўка хапаю рукой пад жабры. Цяпер толькі трэба ўмела адчапіць яго ад кручка. (54)
Паводле М. Лупсякова

Напісанне слоў з ў

На ўскраінах лясоў распускаўся малады бярэзнік. Жоўтыя каткі звісалі на вербалозінах, склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёная траўка прабівалася ўжо на свет скрозь сухое лісце. Прынадныя пахі разлівала чаромха. Адны толькі паважныя дубы не спяшаліся расчыняць свае покаўкі. Дуб – мудрае дрэва. Ён не паддаецца на зман няпэўнай у пачатку вясны. (51)
Паводле Я. Коласа

На золку ў полі слаўся ў нізінах туман. Ад расы пасівела зялёнае жыта. Малінавы небасхіл наліваўся золатам і чырванню. Загарэліся верхавіны елак і хвой. Над лесам выплыла вялікае зіхатлівае сонца і заліло святлом і цяплом прастор. З травы выпырхнулі жаўрукі. Зазвінелі над полем сотні тоненькіх званочкаў. Колькі радасці і прыгажосці было разліта ў прасторы! (56)
Паводле С. Грахоўскага

Дзень канчаўся. Сонца стаяла за Дняпром, над лесам. Высока ў небе таялі шматкі белых воблакаў. Кірык павярнуў да вёскі. Рашуча запыліў босымі нагамі па дарозе. За ім ішлі дзве яго сяброўкі. Жаваранкі апускаліся з неба і садзіліся ў жыта. Ад прыдарожных дрэў і кустоў ляжалі доўгія цені. З боку Дняпра раптам дыхнула вячэрнім халадком. Сонца павольна садзілася. (58)
Паводле М. Лупсякова

Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Стаялі цёплыя вільготныя дні. Нядаўна прайшоў першы дождж. Поле вызвалілася з-пад снегу. Рака выйшла з берагоў. Каламутная вада затапіла наваколле.
У такі час вельмі зручна назіраць за жыццём звяроў. Вось па вадзе плыве вуж. Цела яго выгінаецца зігзагам. Між лазняку каля затокі віднеецца бабровая хатка. Яна падобна на стажок сена. (51)
В. Вольскі

Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі

Маладому вераб’ю спадабалася начаваць у ластаўчыным гняздзе. Ластаўкі былі ў выраі, і верабей адчуваў сябе поўным гаспадаром. Хутка ён зусім прывык да новага месца. Ён вырашыў зрабіць невялічкі рамонт свайго жылля і застацца ў ім на ўсё лета.
Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, назапасіў свежаха пуху, наладзіў пасцель. Яму вельмі спадабалася новая кватэра. Ён даў сабе слова не ўступаць яе нікому. (63)
А. Пальчэўскі

Як вясёлы і прыветны ў пачатку вясны ўскраіны лесу! Кожная пядзя зямлі жыве радасным абуджаным жыццём. З’яўляюцца першыя парасткі маладога зяленіва. Заварушыліся мурашкі, разнастайныя жучкі, кузуркі. А паветра звініць птушыным гоманам.
Аднаўляецца зямля. Ажывае прырода. Радасны шолах жыцця ходзіць па галінках кустоў і старога лесу. (47)
Я. Колас

Правапіс вялікай літары

Над Прыпяццю сінее лес.Трапечуць лісцем маладыя асінкі. Хваляцца сваімі чырвонымі гронкамі стройныя рабіны. Чародкі маслякоў і падасінавікаў выбягаюць з кустоў на самую дарогу. Адтуль пахне церпкім водарам хвоі, прэлай зямлі, грыбоў. Свежы вецер нясе з Прыпяці вострыя пахі водарасцей, рыбы. На полі дрэмле пачарнелы бульбоўнік. (48)
Паводле І. Навуменкі

Міша і Коля не маглі дня пражыць адзін без аднаго. Аднойчы Міша захварэў. Сумна яму ляжаць у ложку, піць горкія таблеткі і нікога не бачыць. Хутка Міша крыху ачуняў. Колю не цярпелася хутчэй расказаць сябру пра школьныя навіны. Коля часта прыбягаў да Мішы. Яны разам рашалі задачы, чыталі кнігі. (50)
Паводле В. Зуба

Першы дзень вясны

Сяброўкі Іра і Ліда вяртаюцца са школы. Першы веснавы дзень такі ціхі і цёплы. Хочацца ісці павольна і прыглядацца да ўсяго навакольнага хараства. Дзяўчынкі не спяшаюцца. Яны размахваюць партфелямі, азіраюцца і часта спыняюцца. Дзяўчынкі любаваліся першым веснавым днём. (41)
В. Гарбук

Чтобы скачать файлы, нужно вести пароль подписчика. Ваш пароль

Нет пароля? Чтобы получить БЕСПЛАТНЫЙ пароль, введите свои данные.

Дарога з дому

Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. Нейкае нязведанае адчуванне жалю агарнула Сцёпку. Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка і гэтае пяшчотнае дрыгаценне струн яго сэрца – усё гэта засталося там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй.
Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя малюнкі незнаёмых краявідаў. З кожным новым паваротам чыгункі, з кожнаю новаю вярстою Сцёпка ўсё глыбей і яскравей адчувае ўладу гэтых прастораў, сярод якіх сям-там раскідваюцца цёмна-зялёныя палоскі лесу. Гэтыя вёсачкі, і людзі, і дрэвы ля дарогі спачатку, здавалася, пазіралі на яго неяк неспагадліва і нават варожа. I чым далей адыходзіў Сцёпка ад роднага сяла, дзе засталіся бацька, маці, суседка Аленка, тым больш мілым і дарагім станавілася яно яму. Але разам з гэтым яно непрыкметна выцяснялася са Сцёпкавай душы новымі думкамі, новымі разважаннямі, тым невядомым, што яго чакала ў будучым.
(170 слоў)

Жыццё ў радасць

Больш за сто гадоў таму на свет з’явілася кніга амерыканскай пісьменніцы Элінор Портэр «Паліяна». Гэты твор спадабаўся не толькі дзецям, але і дарослым. Прайшло больш за стагоддзе, а гісторыя пра жыццярадасную дзяўчынку не губляе хараства.
Кніга апавядае пра адзінаццацігадовую дзяўчынку, на долю якой выпала нямала нягод: жыццё ў беднасці, страта бацькоў, пераезд у незнаёмы горад да строгай цёткі. Але Паліяне ўдаецца прайсці праз выпрабаванні і захаваць бадзёрасць духу. Гэта дзякуючы таму, што бацька навучыў яе гуляць у радасць. У любой сітуацыі дзяўчынка знаходзіць нешта добрае і жыве, саграваючы свет цяплом сваёй усмешкі. У Паліяны атрымліваецца знайсці ключык да сэрцаў жыхароў яе гарадка. Дзяўчынка змяняе да непазнавальнасці лад жыцця розных людзей, яднаючы ўсіх гульнёй у радасць.
Я таксама стала шукаць ва ўсім нагоду для радасці. Стала больш думаць пра тое, за што магу дзякаваць жыццю, перастала канцэнтравацца на няўдачах.
Такая вось карысная кніга.
(145 словы)

Ведаць гісторыю сваёй зямлі

Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць. Паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Хаця гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Чалавек, які страціў сваю памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам. Так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам.
Са свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак.
(130 слоў)

Дыктант дарога у жыцце у кожнага чалавека свае жыццевыя

Свой край

У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымлiвa-нeпaўтopны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны.

Ёсць такі край і ў мяне.

Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.

Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.

Дыктант дарога у жыцце у кожнага чалавека свае жыццевыя

Багацце нашай зямлі

Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.

Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужкамі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бярозавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.

Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.

Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы нашага народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.

Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабудоўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў. (145 слоў)

Читайте также: